Кацярына Якоўчык

Пра свой досвед змены профіля навучання, асаблівасці еўрапейскай адукацыі і жыццё ў Вугоршчыне распавядае Кацярына Якоўчык, выпускніца Універсітэта Андрашы ў Будапешце. Вучыцца ў Вугоршчыне я ніколі не планавала. У Беларусі вывучала нямецкую мову, і калі задумвалася пра навучанне за мяжой, то разглядала толькі нямецкія ўніверсітэты. Падчас практыкі ў нямецкім парламенце зразумела, што хацела б вывучаць міжнародныя зносіны. […]