Катажына Рэмбеза

Восем месяцаў таму з шумнай вялікай Варшавы ў Гародню прыехала дзяўчына з чароўнай усмешкай і зіхатлівымі вачамі. Завуць яе Катажына Рэмбеза і цягам усяго гэта часу яна працуе ў “Цэнтры “Трэці сектар” па валантэрскай праграме ЕВС. Яна выкладае польскую і спевы сталым людзям ва “Універсітэце Залатога Веку”, робіць уласныя аўтарскія курсы, праводзіць розныя адукацыйныя імпрэзы.