Кірыл Марыкін
- 17.02.2016
- Кірыл Марыкін

Прыкладна два з паловай гады я з’яўляюся валанцёрам Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Чаму менавіта Чырвоны Крыж? Адказ цалкам банальны: гэтая арганізацыя адна з самых вядомых і буйных. Яна валодае добра зладжанай структурай, мае вялізны досвед у вырашэнні шматлікіх праблем грамадства: ад дапамогі людзям з інваліднасцю да гуманітарнай падтрымкі тых, хто апынуўся ў зоне ваенных канфліктаў.