Лідзія Заблоцкая

Апошнім часам ЕГУ ўзарваў публічную прастору тых, хто лічыць сябе беларускімі інтэлектуаламі. Чаго толькі не вылілася на гэты ўніверсітэт: ад узнёслых патасных слоў да жоўці крыўды і нянавісці. Мы, канешне, прыслухоўваемся да меркавання іншых, але не ўспрымаем іх як ісціну. Наш новы аўтар Ліда Заблоцкая выйшла на сувязь з беларусамі, якія зараз вучацца ў ЕГУ, і даведалася, як яны ўспрымаюць і ацэньваюць сваю вучобу ва ўніверсітэце “ў выгнанні”.