Любоў Каспяровіч

Выпускнік мінскай гімназіі №4 Максім Багдановіч паступіў у Гарвард. Восенню пазамінулага года ён здаў амерыканскія экзамены (на выдатна), прайшоў інтэрв’ю (бліскуча) і атрымаў запрашэнне ад аднаго з лепшых універсітэтаў свету. Яго гісторыю распавядае беларускі партал TUT.BY.


Красавік-2017 не цешыў цёплымі дзяннёчкамі, затое саграваў новымі ведамі і здабыткамі. Чым натхнялася наша рэдактарка Любоў – у чацвёртым выпуску ADU-Share.


Ужо трэці год у межах «Культуры і крэатыўнасці» ладзіцца мноства майстар-класаў, трэнінгаў, розных нефармальных сустрэч. Адрасаваныя яны ў першыя чаргу мэнэджарам культуры, культурным журналістам, бізнэсоўцам з гэтай сферы, якія жадаюць падвышаць свой прафесійны ўзровень. Але ёсць сярод гэтай разнастайнасці адзін «слот», які варта было б паспрабаваць кожнаму, — анлайн-курсы. Шчыра прызнацца, самыя лёгкія, які мне калі-небудзь даводзілася праходзіць.


З іншага боку, у беларускіх кандыдатаў кепска развітыя камунікацыйныя навыкі. Яны не ведаюць, як выступаць, як фармуляваць і адстойваць уласную думку. Яны не ведаюць, як сябе прадаваць.


Адукацыйны шлях Веранікі Чыгір напачатку ішоў па агульнапрынятых, ужо пратаптаных сцежках: гімназія, універ, якія абралі бацькі, праца па размеркаванні. Але ж дзяўчына не губляла прагі да ведаў і мары, таму своечасова збочыла з яго – і пасля жыццё закруцілася з новай сілай. Вераніка паступіла на магістарскую праграму Еўрапейскага інстытута журналістыкі ў Марсэлі, прайшла практыку на Карыбскім радыё і вярнулася ў Беларусь, каб працягнуць шлях да сваёй мары. Які і куды ён накіроўваецца? Як адукацыя за мяжой дапамагла Вераніцы ўвасобіць яго ў рэальнасць? Пра гэта і шмат-шмат іншае мы пагутарылі з гэтай мэтанакіраванай рудавалосай дзяўчынай.


Колькі тыдняў таму стартаваў прыём заявак на праграму студэнцкіх абменаў Global UGRAD. Сёлета яна выклікала вялізную зацікаўленасць і не меншую заклапочанасць пытаннямі ад нашых чытачоў: як падацца? што рабіць? колькі ў мяне шанцаў? Adukacyja.info адшукала былую выпускніцу праграмы Марыю Скараход і простай мовай распытала пра ўсё, што патрэбна ведаць, калі вы плануеце стаць стыпендыятам Global UGRAD.


Adukacyja пагутарыла з выпускніцай Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Кацярынай Варфаламеевай пра незабыўны семестр у Партугаліі, вяртанне дадому, паступленне ў Мельбурн і праўду жыцця: усё здараецца роўна ў той момант, калі табе гэта патрэбна.


Што здарылася з намі за 92 дні АДУлета? Мы знайшлі для вас 173 навіны, суперплённа папрацавалі на Летняй школе, уразілі Музей Багдановіча аншлагам Веды-Паці (якая British Edition), «захварэлі» шаленствам маладых адукатараў, якія прыехалі ў Гародню на наш адмысловы трэнінг, павандравалі, натхніліся і цяпер рыхтуем для вас безліч сюрпрайзаў. Якіх?


Лёд крануўся! 27 чэрвеня БДУ распачаў прыём заявак на англамоўную магістарскую праграму Industrial Managment, на якой можна атрымаць адразу два дыпломы — беларускага і нямецкага ўніверсітэтаў. Якія прарыўныя моманты ўвабрала ў сябе праграма і якім чынам яна будзе набліжаць Беларусь да стандартаў Балонскай прасторы, нам распавёў яе куратарам Сяргей Уладзіміравіч Лукін.