Марыя Кірава

Нельга вывучыць мову “раз і назаўсёды”, як і нельга натрэніравацца адзін раз на ўсё жыццё. Але моўная памяць, як і мышачная, дапамагаюць нам захоўваць напрацаваныя навыкі і паляпшаць іх. Усё, што ад нас патрабуецца, – гэта толькі крыху штодзённых высілкаў на іх падтрыманне.


Я вырашыла падзяліцца найбольш частымі міфамі пра вывучэнне моў і аспрэчыць іх. Некаторыя з іх настолькі ўкараніліся, што да гэтага часу падаюцца праўдай у апошняй інстанцыі.