Мікіта Мазурэнка

Перадаю ўсім прывітанне з вуліцы Bolevecká, 32. Споўніўся роўна месяц, як я распакаваў тут валізкі. Гэта мой першы досвед цалкам самастойнага жыцця, і я хачу падзяліцца з вамі сваімі ўражаннямі.


Гартаючы сайт “Адукацыі”, маю ўвагу захапіў артыкул “Адмыслова для беларусаў: стыпендыя на вучобу ў Чэхіі”. І тут таксама не абышлося без сумневаў. Наўрад ці ў мяне атрымаецца. Там дакладна будзе вялікі конкурс. Ці варта наогул спрабаваць пісаць матывацыйны ліст? Мінула паўгады – і вось я ўжо пішу гэты тэкст у інтэрнаце ў Плзні. Але аб гэтым больш падрабязна напішу пазней: заўтра рана прачынацца на моўныя курсы.