Нiна Шпакоўская

Убачыўшы навiну пра стыпендыю эстонскага Мiнiстэрства замежных спраў на навучанне ў летняй школе Тарту па курсе “Юрый Лотман i семiотыка культуры”, спачатку не была ўпэўнена, цi варта яно таго. Я ж не семiотык i не фiлосаф, а ўсе мае веды ў гэтай галiне абмяжоўваюцца цiкавасцю да знакавых сiстэм, што выкарыстоўваюцца ў рэкламе, маркетынгу, дызайне. Але цiкаўнасць узяла верх, i Тарту стаў мэтай адукацыйнага падарожжа.