Оля Прыгун

Узімку мне патрапілася на вочы цікавая прапанова: запрашалі ўсіх ахвотных настаўнікаў паўдзельнічаць у дыстанцыйным курсе “Медыяадукацыя ў школе”. І… я асмелілася! За гэта асобнае дзякуй платформе nastaunik.info, а таксама Таварыству беларускай школы. А зараз крыху падрабязней.


Калі нядаўна, “перагортваючы” старонкі Instagram’а adukacyja.info з навінай аб “Трэнінгу маладых адукатараў”, я нават і падумаць не магла, што буду з такім прыемным сумам вяртацца ў Мінск. Але ж зачапіла. Але ж аб усім па чарзе.