Валянціна Азука
- 01.03.2017
- Валянціна Азука

Ганна Радзько – выпускніца факультэта міжнародных дачыненняў БДУ, удзельніца некалькіх міжнародных адукацыйных праграм у Фінляндыі, Эстоніі і Нямеччыне. Яна без цяжкасцяў знаходзіць агульную мову з рознымі людзьмі дзякуючы сваёй камунікабельнасці, асабістай прывабнасці і веданню некалькіх моў. Зараз Ганна працуе ў у галоўным офісе DAAD (Нямецкай службе акадэмічных абменаў) у Бонне. Трапіла яна туды не адразу: пасля сканчэння магістратуры ў Нямеччыне, дзяўчыне давялося адчуць на сабе і роспач, і надзею пошукаў працы ў чужой краіне. Якія сцежкі вядуць да працы ў міжароднай арганізацыі, Ганна распавяла Adukacyja.info.
- 07.07.2016
- Валянціна Азука

Валянціна Азука працягвае знаёміць вас – нашы любімыя чытачы – з псіхалагічнымі вытанчанасцямі адукацыі за мяжой. Гэтым разам яна пагутарыла з Дар’яй Кракавяк, якая вучылася па абмене ў Будапешце. Як не страціць запалу, калі мара ўжо ў кішэні, якім чынам не страціць дарма ні дня свайго exchange-семестра і дзе шукаць паратунку ад восеньскай хандры – у гэтым інтэрв’ю.
- 15.06.2016
- Валянціна Азука

Хутка вы апынецеся далёка ад дому і зменіце свой звыклы лад жыцця, прыстасоўваючыся да новых абставін. Таму трэба падрыхтавацца не толькі да вучобы, але і да паглыблення ў іншае асяроддзе. Звычайна адаптацыя да вучобы ці жыцця за мяжой займае прыкладна ад аднаго да трох месяцаў. Што можна зрабіць, каб гэты перыяд прайшоў лягчэй?
- 08.06.2016
- Валянціна Азука

У кожнага чалавека ёсць розныя абставіны, якія паўплывалі на жыццё, змянілі яго. Валоданне замежнай мовай — адзін з такіх фактараў. Дзякуючы ўменню размаўляць на розных мовах можна пазнаёміцца з людзьмі з ўсяго свету, знайсці прэстыжную працу, адкрыць для сябе шмат новых магчымасцей, абняць цэлую планету. Але якім чынам адшукаць матывацыю, якая будзе трымаць у тонусе, і працягваць вывучаць мову нават пасля таго, як першая хваля натхнення сышла?