Юлія Сымановіч
- 16.05.2017
- Юлія Сымановіч

Праца трэнера патрабуе шмат увагі да дэталяў. Але некаторыя дэталі такія невялікія (аднак ад гэтага не менш важныя) альбо такія звыклыя, што іх наўрад ці заўважыш сам. Як трэба ставіць ногі, калі выступаеш перад аўдыторыяй? Праўду кажучы, паняцця не маю. Дакладней кажучы, не мела, бо на трэнінгу трэнераў “It’s up to me 4”, арганізаванага НГА NaturKultur у партнёрстве з ГА «Цэнтр «Трэці Сектар» у межах праграмы “Эразмус плюс”, кожны з трэнераў-удзельнікаў атрымаў асабістыя рэкамендацыі. Таксама нам расказалі шмат невялікіх і вялікіх “сакрэтаў” трэнерскага майстэрства. Некаторымі з якіх я хачу падзяліцца з вамі.