- 11.02.2019

Выпускнік мінскай гімназіі №4 Максім Багдановіч паступіў у Гарвард. Восенню пазамінулага года ён здаў амерыканскія экзамены (на выдатна), прайшоў інтэрв’ю (бліскуча) і атрымаў запрашэнне ад аднаго з лепшых універсітэтаў свету. Яго гісторыю распавядае беларускі партал TUT.BY.
- 26.02.2018

Резюмэ – гэта выдатны спосаб паказаць усе свае выгадныя бакі: перавагі, досвед працы, навыкі – а таксама схаваць недахопы. Як скласці рэзюмэ так, каб атрымаць дапрашэнне на сумоўе? У дапамогу вам – наступныя рэкамендацыі ад Лізаветы Мазурчык, якая доўга і плённа працавала над тэмай.
- 12.02.2018

З першага разу Арцём Каранкевіч не паступіў у каледж UWC, пра які марыў. Але не здаўся – і здзейсніў сваю мару на другі год. Пра асаблівасці паступлення, працэс навучання і шмат іншага Арцём падзяліўя з Adukacyja.info.
- 09.01.2018

Клайпеда – трэці па велічыні Літоўскі горад. У 2017 годзе ён змагаўся за званне «Еўрапейскай Моладзевай Сталіцы 2020». Ганна Арановiч адправілася ў Клайпеду, каб высветліць, чым гэты горад адметны сярод іншых гарадоў Усходняй Еўропы.
- 11.12.2017

Кожны год напрыканцы лістапада Global Youth Forum збірае маладых людзей з усёй планеты, каб абмеркаваць глабальныя пытанні і натхніцца досведам іншых. Кожны, хто тут пабываў, з’язджае з вялізным запалам і пашыраным нэтворкам, а некаторыя – з грантам на рэалізацыю свайго праекта мары. Пра тое, як нараджаўся Global Youth Forum, да якіх лакальных, але значных зменаў ён ужо прывёў, а таксама якім чынам можна стаць удзельнікам GYF, расказала дырэктарка Youth Time International Movement Юлія Кінаш.
- 05.12.2017

Дзіяна Кацёлкіна вучыцца на магістарскай праграме ў Гётэборгскім універсітэце. Адмыслова для чытачоў Adukacyja.info яна распавядае, як паступіць у шведскі ўніверсітэт і атрымаць поўную стыпендыю на навучанне ў ім.
- 05.11.2017

Прывітанне з Катавіц, што ў Польшчы, нам дасылае Света Рогач. Зараз яна вучыцца на магістарскай праграме па стыпендыі Вышаградскага фонду і распавядзе, як туды можаш трапіць і ты.
- 20.10.2017

Вы, канешне ж, чулі жарты пра “НІІ цітологіі і генэтыкі”, некаторыя з іх нават былі смешнымі. А ці задумваліся вы калі-небудзь, што генэтыка насамрэч вельмі вясёлая навука і прыносіць шмат радасці таму, хто ёй займаецца? Сённяшні артыкул для тых, хто стаіць перад выбарам: застацца ў акадэмічным свеце ці ісці працаваць у вытворчасць? Adukacyja.info пагутарыла з […]
- 16.10.2017

Пакуль мінскія аднакласнікі Ганны Яроменка слухаюць лекцыі ў беларускіх універсітэтах, яна толькі рыхтуецца да паступлення. У 2016-м дзяўчына скончыла мінскую гімназію нумар 5, у 2017 годзе – Фларэнтыйскі дзяржаўны класічны ліцэй імя Дантэ ў Італіі. Пра тое, чаму давялося сканчаць школу два разы, чым адрозніваецца беларуская і італьянская мадэль навучання, і яшчэ шмат цікавага Ганна распавяла ў інтэрв’ю для Adukacyja.info.