• 19.06.2015

Нельга вывучыць мову “раз і назаўсёды”, як і нельга натрэніравацца адзін раз на ўсё жыццё. Але моўная памяць, як і мышачная, дапамагаюць нам захоўваць напрацаваныя навыкі і паляпшаць іх. Усё, што ад нас патрабуецца, – гэта толькі крыху штодзённых высілкаў на іх падтрыманне.


  • 08.05.2015

Нonor Code (Кодэкс Гонару), паводле Вікіпедыі,  – гэта сукупнасць этычных нормаў, якія прызнаюцца ўсімі ўдзельнікамі супольнасці і за парушэнне якіх індывід можа быць выключаны з гэтай супольнасці.


  • 06.05.2015

Я вырашыла падзяліцца найбольш частымі міфамі пра вывучэнне моў і аспрэчыць іх. Некаторыя з іх настолькі ўкараніліся, што да гэтага часу падаюцца праўдай у апошняй інстанцыі.


  • 28.04.2015

Універсітэт Тарту прапаноўвае шэраг бакалаўрскіх, магістарскіх і PhD праграм на англійскай мове. Універсітэт Тарту з’яўляецца адзінай вышэйшай навучальнай установай у краінах Балтыі, якая уваходзіць у ТОП-3% лепшых універсітэтаў свету і ў ТОП-5 ВНУ Усходняй Еўропы (QS Rankings 2014–2015). Для падтрымкі і развіцця прафесійнай кампетэнтнасці студэнтаў і выкладчыкаў універсітэт супрацоўнічае з 69 універсітэтамі ў 26 краінах […]


  • 16.04.2015

Міхаіл Лях – адзін са стваральнікаў і лідэраў навучальнай праграмы TiES.  Гэтая нестандартная праграма ладзіцца ў Мінску і заснаваная на замежным досведзе. Яна створана для амбітных маладых людзей, якія хочуць падвысіць сваю прывабнасць на канкурэнтным рынку працы, падрыхтавацца і ўдала працаўладкавацца.


  • 03.04.2015

Амбасада Японіі ў Беларусі штогод праводзіць конкурс стыпендый на навучанне ў Японіі. 


  • 30.03.2015

Ідэя працягнуць адукацыю ў Еўропе прыйшла ў галаву, калі я яшчэ вучылася ў наргасе. Хацелася іншага жыцця, чагосьцi адрознага, яшчэ непаспрабаванага. Я ўяўляла як гэта – жыць у студэнцкім кампусе, вячэраць у інтэрнацыянальнай кампаніі, на выходныя лётаць у Парыж ці Берлін. Узнікла пачуццё, што трэба рухацца далей. А яшчэ вельмі хацелася самастойнага жыцця.