Бясплатная адукацыя ў Чэхіі: нязбытная мара ці неверагодная рэальнасць?


Чаму менавіта Чэхія?

Чэхія – краіна з багатай гісторыяй, цікавай архітэктурай і маляўнічай прыродай. Кожны, хто аднойчы з’ездзіў хаця б у Прагу, сцвярджае, што гэты горад палоніць сваімі хараством і казачанасцю. Менталітэт, кухня, звычаі – усё гэта, несумненна, нельга назваць аднолькавым з нашай культурай, але падобным – у пэўнай ступені так.

6365119737_9909d14c62_o

І тое, што абавязана зацікавіць вас, – гэта бясплатная вышэйшая адукацыя на чэшскай мове як для чэхаў, так і для іншаземцаў у дзяржаўных ВНУ. Вядома, у Чэхіі ёсць і тыя, хто атрымоўвае адукацыю на ангельскай, нямецкай і нават рускай мовах, але такі навучальны працэс з’яўляецца платным.

Кожны замежны студэнт, які паступіў у ВНУ Чэхіі, забяспечваецца інтэрнатам, кошт пражывання ў якім вагаецца ад $150 да 200 на месяц. Але ўлічваючы стыпендыю, гэта дастаткова пад’емны кошт, бо здымаць кватэру падчас навучальнага года вельмі праблематычна.

Навучальны працэс

Калі школьніку скажуць слова “вучоба”, перад вачыма ўзнікне карціна з сумнымі заняткамі, злым настаўнікам, працяглымі шэрымі школьнымі калідораў і абветранай аўсянай кашы ў сталоўцы. Але што мы сабе ўяўляем, калі нам кажуць “вучоба за мяжой”? Незалежнасць, паразуменне, шмат магчымасцей і высокі ўзровень адукацыі. Дасведчаныя людзі кажуць, што збольгаша гэта так і ёсць.

national_technical_library

Усе выкладчыкі ставяцца да цябе як да дарослай асобы, якая мае права прымаць адказныя рашэнні. Ніхто і ніколі не будзе цябе прымушаць што-небудзь рабіць: гэта ваша жыццё і вы самі за яго адказваеце. Нікому няма справы да вашай рэлігіі, нацыянальнасьці, колеру скуры ці сэксуальнай арыентацыі – да вас будзе такое ж стаўленне, як і да астатніх. Вам не падабаецца матэматыка ці хімія? Ніхто вас не прымушае вучыць іх! Вы выбіраеце толькі тыя прадметы, што вас цікавяць. Расклад, дарэчы, вы таксама складаеце самі.

Розныя спартыўныя заняткі: лыжы, скалалазанне, гольф, тэніс; магчымасці для творчых асоб: жывапіс, архітэктура, музыка; шанец працаваць на поўны дзень падчас вучобы; розныя праграмы па абмене – гэта тое, што прыцягвае і заўсёды будзе прыцягваць замежнікаў вучыцца ў Чэхію.

Як усё ж такі трапіць у ВНУ Чэхіі?

Распісаўшы вам салодкую Чэхію і асаблівасці навучальнага працэсу, хацелася б перайсці да галоўнай часткі гэтага артыкула: паступленне.

Якім чынам трэба падцвердзіць свой атэстат пасля 11 класа? Якія іспыты трэба здаваць падчас уступнай кампаніі? Ці магчыма вывучыць чэшскую за год-паўтара?

Паспрабую адказаць на ўсе гэтыя пытанні, каб вы больш уяўлялі сябе, як гэта адбываецца.

Чэшская мова

Для паспяховага паступлення ў чэшскую ВНУ на бюджэт, трэба добра валодаць дзяржаўнай мовай. І не толькі для таго, каб вы мелі магчымасць разумець выкладчыкаў, камунікаваць з іншымі студэнтамі і ўспрымаць навучальны матэрыял, але і паспяхова здаваць іспыты.

На момант праверкі ведаў абітурыент мусіць валодаць чэшскай на ўзроўні, не менш за B2. B2 прадугледжвае здольнасць чалавека пачаць размову на розныя спантанныя тэмы.

scxqeqkeqmk

Але ўсё ж такі – як вывучыць чэшскую мову, калі да паступлення застаўся ўсяго год ці два? Многія спецыялісты рэкамендуюць: “Прыязджайце на курсы чэшскай у Прагу, кантактуйце з жыхарамі, практыкуйцеся –  і праз год гэтая мова стане для вас роднай!” Гучыць прыемна, так? Але каштуюць такія курсы каля 4000 еўра за акадэмічны год. Непад’емны кошт нават для забяспечанай сям’і, як падаецца. Але заўжды ёсць альтэрнатыва: кнігі, фільмы, навучальныя відэа і г.д. Такім чынам можна з нуля падняць свой узровень да A2-B1 самастойна за паўгады. А калі звярнуцца да курсаў, то эфект не прымусіць сябе чакаць.

Экзамены ва універсітэт

З гэтым пытаннем велізарных праблем паўстаць не павінна, таму што ўсё вельмі проста: вы прыязджаеце ў Прагу летам і здаеце тры школьныя базавыя прадметы на выбар. Гэта можа быць і ангельская мова, і фізіка, і матэматыка, і хімія, і гісторыя + чэшская мова абавязкова. Але з магістратурай іншая сітуацыя: здаваць прыйдзецца толькі прадметы па спецыяльнасці. Калі здаць некаторыя іспыты, на жаль, не атрымалася, заўсёды ёсць магчымасць зрабіць гэта зноў – цераз месяц. Але пераздаваць прыйдзецца зноў усе прадметы, не толькі той, з якім у вас узнікла сварка. І ў чарговы раз нагадаем – экзамены прымаюцца выключна на чэшскай мове (зноў жа –  калі вы паступаеце на бюджэт) і каштуюць яны каля 20 еўра за адну спробу.

Працэс настрыфікацыі

Настрыфікацыя – гэта працэс падцверджання атэстата адной краіны іншай. Для Чэшскай Рэспублікі гэты аспект мае немалаважную ролю, таму што тэрмін атрымання поўнай сярэдняй адукацыі ў Чэхіі доўдыцца 13 гадоў. Значыцца, нам не хапае аж 2 гады, каб трапіць у чэшскі ўніверсітэт. Але каму гэта трэба –  чакаць два гады? Таму настрыфікацыя і карыстаецца вялікай папулярнасцю не толькі ў Еўропе, але і далёка за мяжой. Спадзяюся, я вас не моцна спалохаю, калі скажу, што прыйдзецца здаваць яшчэ экзамены, каб падцвердзіць свой атэстат? Але не хвалюйцеся: робіцца гэта толькі для таго, каб дагнаць упушчанае. Здаваць прыйдзецца толькі тыя прадметы, па якіх у вас не хапае акадэмічных гадзін у параўнанні са школьнай праграмай Чэхіі. Звычайна гэта каля трох прадметаў, у вельмі рэдкіх выпадках – пяць. Экзамен праходзіць на чэшскай мове, але ў некаторых ВНУ – на ангельскай. Падцвердзіць свае веды можна не толькі ў Чэхіі, але і ў Чэшскай амбасаде ў Мінску. Многія звяртаюцца да дапамогі наёмных перакладчыкаў падчас настрыфікацыі, якія з задавальненнем паракладуць усе вашы словы ў найлепшым выглядзе. Факт для суцяшэння: прыкладна каля 90% абітурыентаў здаюць гэты іспыт паспяхова і без дапамогі перакладчыкаў, карыстаючыся толькі сваімі сілай і ведамі.

3nyqyff5ria

Падача заяўкі

Як правіла, прыём заявак ажыццяўляецца да канца лютага альбо да канца сакавіка ў электронным выглядзе, а ў некаторыя творчыя ВНУ – да канца лістапада. Адзіная праблема – гэта дэзінфармацыя. Розныя сайты не заўжды правільна адлюстроўваюць усю інфармацыю, таму самы надзейны спосаб – гэта прыйсці ў амбасаду.

Калі вы ўсё ж такі трапілі ў Чэхію…

Ну вось вы і прыехалі ў прыгожую Чэхію з гіганцкімі торбамі розных рэчаў. Для вас усё здаецца такім незвычайным, выдатным і, мабыць, бесклапотным. Але з якімі асаблівасцямі чэшскага менталітэту прыйдзецца сустрэцца замежнаму студэнту? Я ўжо пісаў, што чэхі і беларусы – даволі падобныя народы. Але падобныя яны ў той жа меры, як і розныя. Вядома, чэхі вас заўсёды сустрэнуць з прыязнасцю, гасціннасцю і шырокай усмешкай на твары. Заўжды накормяць смачнай ежай і напояць моцным півам. Ім не важна, якая ў вас машына, наручны гадзіннік ці што на вас надзета. Чэхі – гэта людзі, якія любяць піва, якія вам заўсёды дапамогуць і будуць жартаваць пры любой зручнай падставе.

Таму вучыце чэшскую, здавайте іспыты і паспрабуйце убачыць усё гэта сваімі вачымі.

znimf7na1wy

 ***