Блог

  • 29.06.2015

Калі нядаўна, “перагортваючы” старонкі Instagram’а adukacyja.info з навінай аб “Трэнінгу маладых адукатараў”, я нават і падумаць не магла, што буду з такім прыемным сумам вяртацца ў Мінск. Але ж зачапіла. Але ж аб усім па чарзе.


  • 19.06.2015

Нельга вывучыць мову “раз і назаўсёды”, як і нельга натрэніравацца адзін раз на ўсё жыццё. Але моўная памяць, як і мышачная, дапамагаюць нам захоўваць напрацаваныя навыкі і паляпшаць іх. Усё, што ад нас патрабуецца, – гэта толькі крыху штодзённых высілкаў на іх падтрыманне.


  • 16.06.2015

30 траўня ў бары ДК адбылося закрыццё праграмы “Размеркаванне: сумленна і аб усім”. Наведвальнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з арганізатарамі праграмы, паслухаць парады выпускнікоў і экспертаў, а таксама правесці час у нефармальнай абстаноўцы.


  • 25.05.2015

У Мінску з’явіўся свой “Моладзевы Парламент”. Адукацыя.інфо паразмаўляла з яго арганізатарамі і ўдзельнікамі, каб распавесці вам пра новую магчымасць карысна правесці свой час.


  • 08.05.2015

Нonor Code (Кодэкс Гонару), паводле Вікіпедыі,  – гэта сукупнасць этычных нормаў, якія прызнаюцца ўсімі ўдзельнікамі супольнасці і за парушэнне якіх індывід можа быць выключаны з гэтай супольнасці.


  • 10.04.2015

На тыдні 29-гадовая дзяўчына праводзіла майстар-клас ва ўніверы. Запэўнівала, што ніколі-ніколі ў сваім жыцці не праходзіла сакраментальна звычайных сумоўяў. Дармаедка! – думаеце. А вось і не.


  • 27.02.2015

У заходніх краінах распаўсюджана такая з’ява як Gap year. Гэта цэлы год паміж заканчэннем школы і паступленнем ва ўніверсітэт, які моладзь праводзіць розным чынам, каб адпачыць ці знайсці тое, чым ім падабаецца займацца.


  • 23.02.2015

Adukacyja.info дазналася, як лёгка студэнту атрымаць брытанскую візу, чаму такая жорсткая сістэма адзнакаў у англійскіх ВНУ і колькі фунтаў каштуе праезд у двухпавярховым аўтобусе. На нашым сайце блог пра ўражанні і слушныя парады беларускай дзяўчыны з востраву UK!


  • 20.02.2015

Польшча ладзіць вельмі шмат праектаў для беларусаў. На тэрыторыі заходняй суседкі праводзяцца Erasmus+ абмены, стажыроўкі і навучальныя візіты. Найбольш папулярныя дзве праграмы: Study tours to Poland і Study Visits in Gdynia, якія праводзяцца прыкладна ў адзін час і на падобных умовах. Але калі STP адбываюцца ў розных гарадах Польшчы, то SViG заўсёды прымаюць гасцей у Труймясце.