Блог
- 04.01.2017

13 гадоў збольш плённага навучання, тры атэстаты, але толькі сёлета я нарэшце атрымала пасведчанне аб сярэдняй адукацыі. Зараз я ўдзельнічаю ў праграме Global Citizen Year, якая дазваляе маладым людзям з розных куткоў свету цягам году жыць і працаваць у адной з чатырох краін – Эквадоры, Індыі, Сенегале ці Бразіліі.
- 26.12.2016

Школа на гэты раз вялізарная: 80 чалавек з усіх краін Усходняга Партнёрства і Расіі прыехалі вырашаць, што рабіць з гэтым кутком свету, пакуль за нас не вырашылі іншыя. І не проста таму, что мы – гэта будучыня нашых краін. Не мы адны, і не толькі будучыня. Многа што вырашае сённяшні дзень, той самы, падчас якога мы носімся па калядных маркетах і купляем мандарынкі на навагодні стол. Таму сёння мы ў Вільні.
- 20.12.2016

Бадай што з настрыфікацыі любы абітурыент чэшскай ВНУ пачне збіраць інфармацыю пра паступленне. Пакрокавая інструкцыя гэтай працэдуры ёсць на ўсіх сайтах, якія прапануюць сваю дапамогу будучым студэнтам. На мінулым тыдні я атрымаў пасведчанне аб настрыфікацыі, таму, як мне падаецца, маю поўнае права падзяліцца з вамі сваім досведам, заснаваным ні на чым іншым, апроч праўды.
- 16.12.2016

З іншага боку, у беларускіх кандыдатаў кепска развітыя камунікацыйныя навыкі. Яны не ведаюць, як выступаць, як фармуляваць і адстойваць уласную думку. Яны не ведаюць, як сябе прадаваць.
- 13.12.2016

Колькі разоў вам шанцавала ўбачыць таямніцы ўнутранага свету творчых людзей? Такі цуд нядаўна здарыўся са мной: знаёмства з Наталляй Валадзько – стваральніцай праекта ARTboat – вырашыла мой лёс.
- 04.12.2016

Маладыя спецыялісты-авантурысты наведалі Берлін у канцы лістапада, каб не толькі паглядзець, як на Еўропу спускаецца Раство, і папіць глінтвейну на Alexanderplatz, але і расказаць нямецкім палітычным функцыянерам, чым жыве Беларусь без сядых скроняў.
- 23.11.2016

Навошта беларусы едуць у Вільню? – пытанне камічнае і простае, бо кожны ведае на яго як мінімум тры варыянты адказу. Але наш выпадак – выключэнне: мы ехалі не за рэчамі ці кавай, а для сустрэч. Сустрэч з тымі, хто навучыць нас новым падыходам да разумення эканомікі, палітычнага свету і саміх сябе, да сваёй будучыні – асабістай і грамадзянскай.
- 17.11.2016

Колькі тыдняў таму стартаваў прыём заявак на праграму студэнцкіх абменаў Global UGRAD. Сёлета яна выклікала вялізную зацікаўленасць і не меншую заклапочанасць пытаннямі ад нашых чытачоў: як падацца? што рабіць? колькі ў мяне шанцаў? Adukacyja.info адшукала былую выпускніцу праграмы Марыю Скараход і простай мовай распытала пра ўсё, што патрэбна ведаць, калі вы плануеце стаць стыпендыятам Global UGRAD.
- 15.11.2016

Калі паспрабаваць апісаць два мінулыя месяцы, атрымаецца сумесь з моцных пачуццяў, чатыры-пять гадзін сну на суткі, шмат думак кшталту “Трэба паспець”. Але разам з тым гэта цікавыя знаёмствы і ўпэўненасць, што ты сапраўды камусьці патрэбны. Частка першая: універсітэт Вяртанне да сваёй альма матэр, хоць і ў апоўшні год, трохі мяне нервавала, бо трэба было залічыць усе прадметы […]