Блог
- 28.10.2016

Год таму Ўладзя паступіла на новую англамоўную праграму Вышэйшай школы Эканомікі ў Санкт-Пецярбургу і з захапленнем дзялілася сваімі ўражаннямі ад тамтэйшай вучобы. Што яна думае пра свой крок, калі за спінай засталося два семестры, – у гэтым допісе.
- 18.10.2016

Мая прыгода з GFPS пачалася 2 гады таму, калі я сама ў якасці стыпендыяткі прыехала на семестр у Кракаў. За гэты час, паспеўшы перарасці з удзельніцы ў ментара беларускіх стыпендыятаў, я дапамагла і працягваю дамапагаць беларускім студэнтам атрымаць свой шанец на вучобу ў Польшчы. GFPS зацягвае і, як бачыце, дагэтуль не адпускае.
- 11.10.2016

З чаго складаецца працэс паступлення ў чэшскі ўнвіерсітэт? Наш АДУрэпарцёр Антон Савіцкі даведаўся пра гэта з першых вуснаў – на мерапрыемcтве “ECR – бясплатная адукацыя ў Чэхіі”.
- 06.10.2016

Разам з камандай, нашымі шаноўнымі гасцямі і, безумоўна, удзельнікамі мы зладзілі сапраўды амерыканскі вечар у Мінску. Што карыснага там пачулі?
- 29.09.2016

Аднойчы, седзячы на нуднай лекцыі ў БДУ, я зразумеў, што хачу кардынальна змяніць жыццё.
- 27.09.2016

Ці здаралася з вамі такое, што тыдзень жыцця мінае, быццам хвіліна? За гэты час у вас з’яўляецца безліч сяброў з 19 краін свету ды 3 кантынентаў, вас не адпускае выдайтнейшы настрой і час ад часу хочацца сябе моцна ўшчыпнуць за якое-небудзь пяшчотнае месца (каб дакладна ўжо адчуць, што ўвесь цуд навокал – гэта дакладна не сон)?
- 22.09.2016

Шмат хто перад паездкаў у Турцыю пытаў мяне: «Навошта ты туды едзеш? Валанцёрам жа не плоцяць, гэта ж не праца». Мне шкада чуць такія пытанні, бо лепшыя моманты ў жыцці вымяраюцца не грашыма.
- 16.09.2016

Маё імя Дзіна, мне 25, я хрышчоная каталічка, але да гэтай пары шукаю сваё месца ў храме. Шмат разоў чула, што Папа Рымскі кожныя 2-3 гады ладзіць сустрэчы з хрысціянскай моладдзю ў розных кутках планеты. У 2011-м, напрыклад, ён быў у Мадрыдзе, у 2013-м – у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе Папа Францішак абвясціў: “У 2016-м пабачымся у Кракаве!” Мая выкладчыца польскай тады сказала: “Уся Еўропа паедзе туды”. І я таксама.