Блог
- 13.09.2016

Дэдлайн на атрыманне стыпендыі Civil Society Leadership Awards ужо наступае на пяты: 15 верасня скончыцца прыём заявак. У сваім FB сёлетні стыпендыят CSLA Франак Вячорка дзеліцца ўражаннямі пра тое, як яго сустрэў амерыканскі ўніверсітэт і чым ён плануе займацца цягам бліжэйшым гадоў. З дазволу Франака публікуем гэтыя нататкі.
- 12.09.2016

Конкурс “Як свае 92 дні лета прабавілі вы?” завершаны. У бескампраміснай барацьбе… з самім сабой перамог Аляксандр Загорскі, які напісаў амаль што белы верш пра жыццязмяняльнае лета-2016. Дзякуем, Саша, што твае 92 дні былі такімі плённымі, насычанымі, імклівымі. І шчыра віншуем! А пакуль мы пакуем бандэроль з абяцаным падарункам – Адукалендаром, пачытайце гэтыя кароткія радкі з невымерным зместам.
- 05.09.2016

У апошнія выходныя ліпеня мы звычайна чакаем чаго? Добрага надвор’я, цікавых людзей побач і прыемных гутарак. І я хацела таго ж! А атрымала – паездку ў аўтобусе праз неверагодную навальніцу, мокрае адзенне, сон у намёце ўпершыню ў жыцці і сонечныя выходныя на беразе ракі. Усё было дзеля таго, каб атрымаць шмат новых знаёмстваў і ўзнесці на іншы ўзровень свае веды пра розныя аспекты бізнэсу. Я проста паехала на Ліпень.PRO.
- 01.09.2016

Што здарылася з намі за 92 дні АДУлета? Мы знайшлі для вас 173 навіны, суперплённа папрацавалі на Летняй школе, уразілі Музей Багдановіча аншлагам Веды-Паці (якая British Edition), «захварэлі» шаленствам маладых адукатараў, якія прыехалі ў Гародню на наш адмысловы трэнінг, павандравалі, натхніліся і цяпер рыхтуем для вас безліч сюрпрайзаў. Якіх?
- 26.08.2016

58 удзельнікаў, 26 краін, 3 тыдні, пераменлівае летняе надвор’е – гэта калі коратка.
- 19.08.2016

Ігар Буйко дзеліцца сваімі ідэямі, уражаннямi ды эмоцыямi ад Еўракэмпу-2016.
- 02.08.2016

Як каманда Адукацыя.Інфо ў асобе Ганкі Барадзіной апынулася на TEDSummit у Канадзе і чаму там можна было навучыцца.
- 28.07.2016

Рэха АДУкірмаша чуваць і сёння, а ўсё таму, што такой канцэнтрацыяй карысных парад нельга не падзяліцца з усімі. На гэты раз артыкул прысвечаны тым, хто яшчэ не вызначыўся з працай, а таксама тым, хто ў актыўным пошуке свайго месца ў прафесіі. З досведу энэргічных і неабыякавых HR-спецыялістак – Тані Путятінай, Веры Паклонскай і Ганны Кузьменковай – мы дзелімся з вамі самымі важнымі рэчамі і лепшымі рэсурсамі, каб знайсці і атрымаць працу мары было цалкай рэальнай з’явай.
- 22.07.2016

Беларусь стала часткай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і ўзяла на сябе абавязкі да канца года “пераглядзець (размеркаванне) з мэтай абмежавання гэтай практыкі”. Размяркоўваць выпускнікоў з кожным годам становіцца ўсё больш складаней. Дый эфектыўнасць самой працэдуры выклікае шмат сумневаў. Але адмяняць яго пакуль ніхто не збіраецца. Загадка проста нейкая. Давайце зазірнем у гісторыю размеркаванне ды паспрабуем разабрацца, адкуль у гэтай з’явы ногі растуць.