Coursera


coursera

На дадзены момант Coursera з’яўляецца адным з самых папулярных агрэгатараў МААКаў. Coursera быў адкрыты дзьвума прафэсарамі Стэнфардзкага ўнівэрсытэту ў 2012 годзе з таго часу больш за 20 мільёнаў чалавек скарысталіся магчымасцю атрымаць бясплатную адукацыю анлайн.

На радасць уладальнікам Android- ці iOS-смартфонаў, Coursera мае афіцыйнае мабільны дадатак, якім можна карыстацца, каб навучацца наўпрост у метро.

На дадзены момант на сайце можна знайсці каля 1000 курсаў на розную тэматыку, 800 з якіх — па-ангельску і 20 — па-руску. Сярэдняя працягласць курсаў — каля 8 тыдняў. Усе курсы бясплатныя, але за некаторыя прапануюць заплаціць, каб атрымаць пацверджаны сэртыфікат, які можна выкарыстаць пры працаўладкаванні.