• адукатары і эксперты

24 жніўня Гомельская філія «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» праводзіць бацькоўскі сход i запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу.

Шмат хто з сяброў каманды Adukacyja.info атрымлівае якасную фармальную і нефармальную адукацыю па розных спецыяльнасцях, у розных кутках Зямлі, а таксама з выкарыстаннем самых разнастаўных фарматаў, у тым ліку і анлайн. Частка з нас – эксперты ў сферы адукацыі, што маюць досвед у пабудаванні адукацыйнага працэса, другая частка – апантаныя і неабыякавыя выпускнікі, якія хоць і не ведаюць пра таксаномію Блюма і фармулёўку адукацыйных мэтаў, але хочуць дзяліцца сваімі ведамі з беларускімі школьнікамі і студэнтамі, а таксама іншымі зацікаўленымі мэтавымі групамі, напрыклад, валанцёрамі НДА. Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў і адукатараў да супрацы!

Адукацыя.Інфо – гэта платформа, дзе мы збіраем навіны пра стыпендыі на вучобу ў бакалаўрыяце, універсітэтах і магістратуры для беларусаў за мяжой, замежныя мовы, тэсты і экзамены DaF, DSH, TOEFL, IELTS, бясплатныя анлайн-курсы, трэнінгі і моладзевыя праекты, практыку і стажыроўкі за мяжой, валанцёрства, летнікі. Сайт ствараюць і чытаюць студэнты, выпускнікі, спецыялісты і моладзь, для якой адукацыя, самаўдаскналенне і кар'ера – важныя складнікі поспеху.