Для тых, хто яшчэ на згубіў намер паказаць клас на IELTS
- 03.01.2015
Каб выдатна напісаць эсэ ў пісьмовай частцы, ніякага фокуса-покуса не адбудзецца без упартых гадоў трэніровак… Гэта, канешне, жарт, але для мяне Writing з’яўляецца адной з самых складаных частак. Я, шчыра кажучы, зарабіла на ей найменьшую колькасць балаў (7), і пасля яе ужо была выціснута як лімон. Гэтак адбываецца часткова таму, што нават з усім энтузіязмам да напісання творчых тэкстаў, вельмі складана ўкласціся ў ліміт слоў і не пачаць пісаць не па тэме, а напрыканцы зразумець, што цябе панесла ў нейкія далёкія далі ад ключавой ідэі.
Па-першае, на іспыце вам трэба будзе напісаць аналіз нейкай схемкі ці апісаць таблічку альбо дыяграму. Ліміт складае толькі 150 слоў. Мне трэба было апісаць працэс прыгатавання кансерваванай рыбы. Здаецца апісвай сабе паціху, рухаючыся па стрэлках у схеме і лічы словы. Аднак, пасля нейкага моманту зразумела: штосьці не так. Аказалася, што пайшла наадварот, пераблытала напрамкі пасля першага этапу працэсу. Тут, канешне, згубіла шмат часу, бо давай перапісваць і лаяць сябе за няўважлівасць. Таму хочацца параіць ўсім быць выключна сканцэнтраваным і вельмі-вельмі уважлівымі.
Трэба памятаць, што ніхто не чакае ад вас дэтальнага апісання абсалютна ўсіх момантаў дыяграмы. Вам неабходна бачыць агульныя ці падобныя, а таксама зусім розныя часткі малюнка, каб параўнаць і ўсё гэта акуратненька запісаць. Тут трэба пашырыць запас спецыфічных слоў. Я упэўнена, што на працэнтаў 60 усе іх ведаюць, проста трэба расфарміраваць іх па групах. Ў свой час я нават пачала весці нататнік і канспектавала, напрыклад, на адной старонцы ўсе звароты і словы, якія можна будзе ўжыць на экзамене. Каб не марнаваць час вылічыла, што ў маім радку змяшчаецца прыкладна 10 слоў, таму сітуацыя з лічбай слоў была пад кантролем!
З другой часткай ўсё больш складана. Тут патрэбны не толькі ідэі, якіх у маладых галовах шмат, а і дэталёвае веданне структуры. Каб лепш пазнаёміцца з ёй, магу параіць выдатны падручнік, з якім мне прыемна была працаваць – Gabi Duigu “Essay Writing for English Tests”. Можна начытацца парад і набіваць руку на афіцыйных матэрыялах і прыкладных назвах эсэ.
Вялікіх поспехаў!