Дзе навучыцца здымаць кіно: частка першая

  • Час чытання: 5 хвілін

Каця Ліпніцкая адмыслова для Adukacyja.info зрабіла падборку лепшых кінашколаў, якія ўжо сёння рыхтуюць наступнае пакаленне талентаў у кінаіндустрыі. Таму, калі вы марыце зняць кіно, паехалі!

Частка 1. Амерыка

Калі вам падабаецца галівудскае кіно, шырокі пракат і вялікія касавыя зборы, то вам дакладна ў ЗША.

USC-school-of-cinematic-arts-01

  • Школа кінематаграфічнага мастацтва Ўніверсітэта Паўднёвай Каліфорніі (University of Southern California School of cinematic arts)
  • Сайт: cinema.usc.edu, cinema.usc.edu/scholarships 

Адзін з самых вядомых і прэстыжных універсітэтаў у кінаіндустрыі. З’яўляецца самым старым прыватным універсітэтам Амерыкі (кінашколу заснавалі ў 1929 годзе), але разам з гэтым заўсёды застаецца прагрэсіўным ў навучанні: новыя ідэі і тэхналогіі кінаіндустрыі тут даследуюць яшчэ да таго, як пра іх дазнаецца Галівуд. Дзякуючы таму, што школа знаходзіцца ў самым сэрцы Галівуду, тут працуюць лепшыя выкладчыкі ў галіне.

Кошт навучання – 49 000 $ на год. Ёсць стыпендыі, якія цалкам кампенсуюць гэтую суму.

Спіс вядомых выпускнікоў універсітэта Паўднёвай Каліфорніі такі доўгі, што можна ўпэўнена сказаць – у здымках любога галівудскага фільму ўдзельнічае некалькі студэнтаў гэтага ўнівера. Некалькі імёнаў: Джордж Лукас (Індыяна Джонс, Зорныя войны), Даг Лайман (Ідэнтыфікацыя Борна; Містер і міссіс Сміт), Ніл Морыц (Жорсткія гульні, серыя “Фарсаж” ды іншы), Брайан Сінгер (Людзі Ікс, Доктар Хаус).

American-Film-Institute-Showcase_Full_21612

Самая вядомая ў Лос-Анджэлесе (заснавана ў 1967 годзе) школа, у якой цягам года ладзяцца кінафестывалі і зорныя мерапрыемствы. Асноўны акцэнт тут робіцца на візуальных тэхніках і творчым самавыяўленні студэнтаў.

Працэс навучання максімальна набліжаны да рэальнай здымачнай пляцоўкі. Студэнты дзеляцца на групы і здымаюць фільмы пад кіраўніцтвам адмыслоўцаў з кіна- і тэлевізійных супольнасцей.

Кошт навучання – 48 676 $ на год, але ёсць стыпендыя.

Спіс вядомых выпускнікоў: Дэвід Лінч (Малхоланд Драйв, Сіні аксаміт), Даррэн Аранофскі (Рэквіем па мроі, Чорны лебедзь), Энн Гарфіна (прадзюсар “Паўднёвага парка”).

CoriRedstoneInstallation

Школа кіно і відэа CalArt была заснаваная Уолтам Дыснэем у 1966 годзе, зараз гэта альма матэр для шматлікіх таленавітых аніматараў і рэжысёраў Галівуду. CalArt прапануе праграмы ў галіне кіно і відэа, анімацыі, музыкі, танца, тэатра і лялечнага тэатра, пісьма. Студэнты атрымоўваюць інтэнсіўную прафесійную падрыхтоўку ў сваёй сферы, але без фіксаваных абмежаванняў у адной спецыяльнасці.

Асноўнае адрозненне гэтай школы – міждысцыплінарны характар, які, па меркаванні Дыснэя, дапамагае знайсці і развіць свой талент: “Студэнты павінны мець магчымасць вывучаць увесь спектр мастацтваў. Магчыма, музыка зразумеў бы, што ён больш здольны ў кіно, і наадварот. Гэта прафесійная школа, якая дае сваім студэнтам не толькі добрую падрыхтоўку ў канкрэтнай галіне, але і максімальна шырокі спектр для мастацкага росту і экспрэсіі”.

Кошт навучання – 43 400$ на год ці стыпендыя. Галоўнае адрозненне школы ад астатніх амерыканскіх ВНУ – вялікая колькасць стыпендый, паколькі адзінае, што важна падчас паступлення ў CalArts – гэта талент, як казаў сам Дыснэй.

Пералік вядомых выпускнікоў: Цім Бёртан (Кашмар перад “Калядамі”, Труп маладой і інш), Эндру Стэнтан (У пошуках Нэма), Брэд Бёрд (Суперсямейка).

Woody Allen...U.S. film director Woody Allen gestures as he promotes his new film "Vicky Cristina Barcelona", in Barcelona, Spain, Saturday, Sept. 20, 2008. (AP Photo/Manu Fernandez)

  • Школа мастацтваў Нью-Ёркскага ўніверсітэта NYU Tisch School of the Arts
  • Сайт: tisch.nyu.edu

Школу мастацтваў заснавалі ў 1965 годзе, у дадзены момант з’яўляецца адной з вядучых тэатральных школаў ЗША. Гэта пляцоўка для мастакоў, дзеячоў мастацтва і творчых прадпрымальнікаў. У навучанні аб’ядноўваюцца тэхнічная падрыхтоўка прафесійных школаў з акадэмічнымі рэсурсамі буйнога ўніверсітэта.

Кошт навучання – 25 093 $ ці стыпендыі.

Вядомыя выпускнікі: 10 выпускнікоў ЦІШ былі намінаваныя на прэмію “Оскар”, сярод іх Марцін Скарсэзэ (Волк з Уол-стрыт, Авіятар), Вудзі Ален (Эні Хол, Манхэтан), Джоэл Коэн (Вялікі Лебоўскі, Бартан Фінк).

***

Дзе павучыцца мастацтву кіно ў Еўропе, Азіі, Мексіцы ды Індыі, чытайце ў наступных выпусках.

Пераклад з рускай Любоў Каспяровіч