Дзе навучыцца здымаць кіно: самыя знакамітыя школы Еўропы
- 05.05.2016
- Вялікабрытанія, Данія, Італія, Нямеччына, Польшча, Францыя, ЦікавосткіЧэхія
Каця Ліпніцкая працягвае рабіць падборку лепшых кінашколаў, якія ўжо сёння рыхтуюць наступнае пакаленне талентаў у кінаіндустрыі. Таму, калі вы марыце зняць кіно, паехалі!
Частка 2: Еўропа
Калі вы любіце, шануеце і жадаеце здымаць незалежнае кіно, то лепш павучыцца ў Еўропе.
Сяргей Каласоўскі, беларускі рэжысёр (кароткаметражныя фільмы «Марачы пра Мексіку», «Заклад», «Пугач і флейта»), выпускнік Варшаўскай кінашколы: «Здаецца, што здымаць кіно – гэта недасяжная мэта. Але калі пачынаеш прыходзіць да яе, разумееш, што не ўсё так проста. Не ўсе звязана з навучаннем і тусоўкамі. У нейкі момант – і гэта важны момант – ты сустракаешся з самім сабой. У гэты час трэба знайсці мову, на якой ты будзеш размаўляць са сваім “я”. Тады ўсё, чаму ты навучыўся, будзе проста інструментам. Атрымаць гэты інструмент – напрыклад, паступіць у кінашколу – лёгка, гэта тое, што залежыць ад нас. Мы атрымліваем інструмент, а што далей? Чым яго запаўняць? Вось гэта самае важнае».
Брытанская нацыянальная кінашкола National Film and Television School NFTS
Сайт: nfts.co.uk
Нацыянальная школа кіно і тэлебачання NTFS была заснавана ў 1971 годзе. Па версіі Hollywood Reporter, гэта школа №1 сярод міжнародных вучэлень. Школа прапануе магістарскія праграмы і праграмы для спецыялістаў па ўсіх напрамках кінавытворчасці, а таксама вялікую колькасць кароткатэрміновых курсаў і летніх праграм. Калі навучанне сабе можа дазволіць не кожны, то кошт кароткатэрміновых курсаў і летніх праграм цалкам рэальны (ад 100 да 3000 фунтаў).
Па словах дырэктара кінашколы Ніка Паўэла, школа робіць акцэнт на спецыялістах, а не на творцах. Як вынік – 95 адсоткаў выпускнікоў працуюць у аўдыёвізуальнай індустрыі: кіно, тэлебачанне, рэклама, відэаарт, кампутарныя гульні.
У школе робіцца стаўка на незвычайны, канцэптуальны прадукт. Крутыя гісторыі, незвычайная форма – лепшы спосаб дасягнуць міжнароднага поспеху.
Кошт навучання: 14 000 фунтаў у год.
Вядомыя выпускнікі: тут фігуруюць стваральнікі многіх хітоў сучаснасці, напрыклад, Нік Парк («Уолес і Громіт»), Роджэр Дзікінс (аператар «Уцёк з Шоўшенка», «Гульні розуму»), Анджэй Секула (аператар «Крымінальнае чытво», «Шалёныя сабакі »), Дэвід Йэтс (рэжысёр «Гары Потэр і ордэн Фенікса»).
Факультэт кіно і тэлебачання Пражскай акадэміі прыгожых мастацтваў FAMU
Academy of Performing Arts’ Film and TV School FAMU
Сайт: famu.cz
Па выніках рэйтынгу часопіса The Hollywood Reporter, чэшскі FAMU займае сёмае месца ў свеце сярод лепшых універсітэтаў-кінашкол.
Акадэмія мастацтваў была заснавана ў 1946 годзе, і FAMU з’яўляецца адной з найстарэйшых і самых прэстыжных кінашкол ў свеце. Яна прапануе праграмы навучання на чэшскай і ангельскай мовах.
Кошт навучання: 45 674 $ год/дзейнічае сістэма ўнутраных грантаў.
Вядомыя выпускнікі: FAMU славіцца сваімі выпускнікамі, сярод якіх прызнаныя сусветныя прафесіяналы Іржы Менцэль, Мілаш Форман («Палёт над гняздом зязюлі», «Рэгтайм»), Эмір Кустурыца («Чорны кот, белы кот», «Жыццё як цуд», «Арызонская мара»).
Кінашкола ў Лодзі (Польшча)
Lodz Film School
Сайт: filmschool.lodz.pl, filmschool.lodz.pl/en/studia/strefa_studenta
Адна з самых моцных еўрапейскіх школ, дзе навучанне цалкам пабудавана на практыцы. За час вучобы студэнты здымаюць 5 кароткаметражных фільмаў. Навучанне платнае і конкурсу пры паступленні няма – бяруць ўсіх ахвотных. Адлічваюць у працэсе навучання, таму да канца даходзяць няшмат студэнтаў.
Кошт навучання: 8 300 – 15 000 $ за год.
Вядомыя выпускнікі: Раман Паланскі («Піяніст», «Кітайскі квартал»), Кшыштаф Кесьлёвскій ( “Тры колеры: Сіні, Чырвоны, Белы»).
Французская дзяржаўная кінашкола Ля Фемi
La Fémis, École Nationale Supérieure des Métiers de l’Image et du Son
Сайт: femis.fr
Кінашкола была заснавана ў 1986 годзе. Узроставы цэнз для паступлення – 27 гадоў. У школе няма ніякіх агульнагуманітарных курсаў – толькі практыка. У першы год навучання студэнты спрабуюць сябе ва ўсіх сферах кінавытворчасці, потым выбіраюць адну з сямі спецыялізацый: рэжысура, мантаж, гук, дызайн, кінематаграфія, сцэнарныя майстэрства і прадакшн.
“Галоўны прынцып школы: усе вучні займаюцца толькі тым, што ім падабаецца, і здымаюць тыя фільмы, якія хочуць. Адсеву ніякага не адбываецца. Людзі трапляюць у школу і застаюцца ў ёй да самага канца. Усе выходзяць з дыпломам. Іх працы ніяк не ацэньваюцца, а толькі абмяркоўваюцца. Яны могуць здымаць кепскае кіно, але што значыць «кепскi»? Можа, яно падабаецца самому студэнту, і ён лічыць, што гэта ўдалая праца”. (Урыўкі інтэрв’ю з рэжысёрам і запрошаным выкладчыкам школы П’ерам Леонам).
У La Fémis працуе сістэма майстар-класаў: усе выкладчыкі – гэта рэжысёры, якія некаторы час (не больш за месяц) чытаюць курсы ў школе. Асноўныя праграмы на французскай мове.
Кошт навучання: 15 000$/ бясплатна для членаў Еўразвяза.
Вядомыя выпускнікі: Франсуа Азон («8 жанчын»), Мікалай Хомерыкi («Казка пра цемру»), Луі Маль («Тры крокі в бреду»), Ален Рэнэ («Хірасіма, мон амур»)
«Мы ніколі не павінны вяртацца. Заўсёды трэба рухацца наперад і шукаць шляхі, як развіваць мастацтва, ствараць кіно. Я думаю пра сваю кар’еру, як пра бясконцы пошук гармоніі паміж супрацьлеглымі жыццёвымі сіламі: святлом і ценямі, свядомага і несвядомага, матэрыяй і энергіяй, мужчынам і жанчынай. Кіно – гэта падарожжа даўжынёю ў жыццё». (С) Віторыо Строрарэ
Італьянская нацыянальная кінашкола
Fondazione Centro Sperimentale di Cinematografia
Сайт: fondazionecsc.it
Найстарэйшая кінашкола ў Заходняй Еўропе і самая прэстыжная школа ў Італіі заснавана ў Рыме ў 1935 годзе. У супрацоўніцтве з Нацыянальнай фільматэкай (Cineteca Nazionale), адным з самых вялікіх архіваў фільмаў у Еўропе, CSC рэгулярна арганізуе семінары з міжнароднымі рэжысёрамі, ад Марціна Скарсэзэ да Віма Вендэрса.
Кінашкола прапануе двухгадовую праграму са спецыялізацыяй ў адной з наступных галін: рэжысура, напісанне сцэнароў, акцёрскае майстэрства, кінематаграфія, мантаж, вытворчасць і дызайн касцюмаў.
Школа невялікая, кожны год выпускаецца каля 300 студэнтаў. Аператар Віторыо Строрарэ, трохразовы лаўрэат прэміі Оскар, пра сваё навучанне кажа так: “Гэта была вельмі маленькая школа, але яна дала мне адчуванне, што я яшчэ студэнт і гэта было вельмі важна. Я назаўжды захаваў гэтае адчуванне. Я ўсё яшчэ студэнт у тым сэнсе, што заўсёды ёсць нешта чаму можна і трэба вучыцца”.
Галоўны кампус знаходзіцца ў Рыме, факультэт анімацыі ў П’емонце, факультэт дакументальнага кіно на Сіцыліі, факультэт ТБ і рэклама ў Ламбардыі.
Кошт навучання: гуманныя 2 000$ на год.
Вядомыя выпускнікі: пляяда італьянскіх рэжысёраў і аператараў, сярод якіх Мікеланджэла Антаніёні («Фотапавелічэнне», «Забрыйскі-Поінт»), Віторыо Строрарэ (аператар «Апошняе танга ў Парыжы», «Апакаліпсіс сёння», «Чырвоныя»), П’етра Джэрмі («Развод па- італьянску»).
Мюнхенскі універсітэт кіно і тэлебачання (Германія)
Muenchener Hochschule fuer Fernsehen und Film
Сайт: hff-muenchen.de
Школа заснавана ў 1966 годзе. У 2011 годзе пераехала ў новы будынак, які знаходзіцца ў культурным цэнтры Мюнхена. У сучасным корпусе ёсць 3 кінатэатры (два вялікіх і відэакінатэатр), 3 студыі (дзве вялікія кінастудыі і адна са святлодыёдным асвятленнем і святлодыёднай сцяной), 2 лабараторыі Color-grading, ўнутрышкольны рэнтхаус, медыапакой, а для сцэнарыстаў пакой натхнення з вялікім авальным драўляным сталом.
Доступ у будынак ажыццяўляецца дзень і ноч цянам усяго года. Ёсць магчымасць глядзець любы фільм і свае працы на вялікіх экранах. Усе студэнцкія фільмы глядзяць у кінатэатрах. Таксама праводзяцца адкрытыя прэм’ерныя паказы.
Навучанне праходзіць у 2 этапы. Першы год студэнты праходзяць «базавую школу»: вывучаюць гісторыю кіно і ўвядзенне ў кінематаграфію. З 2-га па 4-й курс здымаюць адпаведна «Film 01», «Film 02» і выпускны «Abschlussfilm», навучанне адбываецца ў асноўным у форме семінараў.
Для навучання ў школе неабходна валодаць нямецкай мовай – заяўка падаецца на нямецкай, практычна ўсе курсы выкладаюцца таксама на нямецкай.
(на аснове матэрыялу студэнта СПбГУКi Сяргея Гоца)
Кошт навучання: 52 еўра за ўдзел у семестр
Вядомыя выпускнікі: Вім Вендэрс («Неба над Берлінам», «Стан рэчаў»), Раланд Эмерых («Гадзіла», «10 000 гадоў да нашай эры»)
Нацыянальная кінашкола Даніі
Den Danske Filmscole
filmskolen.dk
Школа была заснавана ў 1966 годзе, месяціцца на невялікім востраве Фрэдэрыксхольм у гавані Капенгагена. У школе чатыры навучальныя праграмы: рэжысура кіно, ТБ, факультэт сцэнарнага майстэрства і рэжысура анімацыі. Колькасць студэнтаў каля 100. Усе праграмы 4-гадовыя, за выключэннем 2-гадавога курсу сцэнарнага майстэрства.
Для паступлення студэнты павінны прайсці ўступны тэст, у тым ліку практычныя практыкаванні і інтэрв’ю. Абавязковае патрабаванне – валоданне дацкай мовай.
Адметная асаблівасць Дацкай кінашколы – вельмі маленькія групы (6 чалавек), якія набіраюць раз на два гады. Студэнты шмат размаўляюць з аператарамі, мантажорамі, гукааператарамі, а таксама атрымліваюць максімум увагі выкладчыка. У першую чаргу студэнтаў вучаць тэхніцы, другая па важнасці рэч, якой тут навучаюць – праца з акцёрамі.
Кошт навучання: бесплатная.
Вядомыя выпускнікі: Прарэктар кінашколы Элізабэт Росен у інтэрв’ю Colta.ru распавяла, што школа павінна выпускаць не тэхнароў, а радыкальных мастакоў. Магчыма, менавіта дзякуючы такому падыходу сярод выпускнікоў школы ёсць такія выдатныя рэжысёры, як Ларс фон Трыер («Догвілль», «Меланхолія», «Антыхрыст»), Сюзанна Бір («Помста»), Дагур Кары («Ной – белая варона», «Добрае сэрца »).