Дзе навучыцца здымаць кіно: едзем у краіны Азіі, Індыю, Мексіку


Частка 3: Азія, Індыя, Мексіка

«Куды больш прыемна праводзіць час, калі вы пішаце прозу. Значна больш задавальнення ў тым, каб прачнуцца раніцай, пайсці ў суседні пакой, застацца сам-насам і пісаць, чым прачынацца раніцай і ісці здымаць фільм. Фільмы – гэта заўсёды выклік. Гэта фізічная праца. Вы павінны быць у пэўным месцы, па раскладзе, своечасова. І вы залежыце ад людзей». (с) Вудзi Аллен

15881545025_2c2c624212_z

Калi гэта вас не пужае, чытайце апошнюю частку пра кiнашколы за межамi Злучаных Штатаў і Еўропы.

Пекінская кінаакадэмія
Beijing Film Academy

Сайт: www.bfa.edu.cn

12 Пекинская киноакадемия

Найбуйнейшая кінашкола ў Азіі, у якой выкладаюць такія людзі, як Джэймс Кэмеран («Тытанік», «Аватар»). Нягледзячы на тое, што раней навучанне вялося толькі на кітайскай мове, з 2013 года стартавала міжнародная праграма, і цяпер кінаакадэмія актыўна развіваецца ў напрамку міжнароднага супрацоўніцтва з вядучымі кінашколамi свету (Калумбійскі каледж у Галівудзе, Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі).

У дадатак да асноўных праграм, школа прапануе праграмы абмену, вывучэння кітайскай мовы і кароткатэрміновага навучання.

Кошт навучання: 9 000 -12 000$ у год
Знакамітыя выпускнікі: Чэнь Кайгэ («Бывай, мая наложніца»), Лу Чуань («Горад жыцця і смерці»), Чжан Імоў («Герой», «Кветкі вайны»)

Карэйская кінаакадэмія КАФА
Korean Academy of Film Arts KAFA
Сайт:
www.kafa.ac

img_2865_1-low

Адна з першых кінашкол у Паўднёвай Карэі, якая пачала сваю працу ў 1984 годзе. Большасць выпускнікоў працуе на ўнутраны рынак, але ўсё часцей спецыялістаў з Кафа запрашаюць працаваць у Галівуд. Не ў якасці таннай працоўнай сілы, а для рэалізацыі новых ідэй у кінематографе. Для паступлення неабходна валодаць карэйскай мовай.

Кошт навучання: 6000 – 12 000$ за год
Знакамітыя выпускнікі: Пон Чжун Хо («Успаміны пра забойства»)

Кінашкола міжнароднага ўніверсітэта Ўiслiнг Вудс (Індыя)
School of filmmaking Whistling Woods International
Сайт:
www.whistlingwoods.net

14 Киношкола мумбаи

Кінашкола была заснавана ў Мумбаі індыйскім рэжысёрам Субхашу Гаі толькі ў 2006 годзе, але ўжо ў 2010 годзе яна ўвайшла ў спіс 10 лепшых міжнародных кінашкол па версіі часопіса The Hollywood Reporter. Школа выпусціла больш за 1000 спецыялістаў.

Інстытут усталяваў партнёрскія стасункі больш чым з 14 міжнароднымі ўніверсітэтамі, што дае магчымасць студэнтам розных універсітэтаў працаваць над сумеснымі праектамі.

Акрамя кіно, цяпер у інстытуце ёсць праграмы па анімацыі, медыях, камунікацыях і фэшн-дызайне. Універсітэт прапануе розныя праграмы: ад стандартных бакалаўрыяту і магістратуры, кароткатэрміновых курсаў (6 – 30 месяцаў) да платформы электроннага навучання з анлайн-курсамі па спецыяльнасці.

Кошт навучання: 1 000 $ за 3 гады
Знакамітыя выпускнікі: Арвiнд Сінгх, Аніл Манга

Навучальны цэнтр кіно ў Мехіка
Centro de Capacitacion Cinematografica, Mexico
Сайт:
www.elccc.com.mx 

15 учебный киноцентр мехико

Кінашкола была заснавана ў 1975 годзе. У школе дзве праграмы: агульная кінематаграфія і сцэнарнае майстэрства.

Кінематаграфічны курс доўжыцца 4 гады. Навучальны план будуецца на вывучэнні мовы кіно, мізансцэн і вытворчасці дакументальнага кіно. Студэнты набываюць навыкі рэжысуры, кіравання, рэдагаванні знятага матэрыялу і напісання сцэнарыяў. У дадатак да асноўнай вучэбнай праграмы, студэнты могуць выбраць спецыялізацыю з любога кірунку кінематаграфіі.

Курсы сцэнарнага майстэрства доўжацца 2 гады. Курс дае асноўныя прылады для напісання сцэнарыяў, уключаючы апісальны і структурны аналізы сцэнарыяў.

Знакамітыя выпускнікі: намінант прэміі Оскар Радрыга Прыэто (аператар «Сука-каханне», «Фрыда»)