Дзе шукаць арыгіналы Маркеса ці Брэдберы: самыя-самыя бібліятэкі свету
- 17.06.2016
- Цікавосткі
Для тых, хто любіць чытаць (а мы думаем, што сярод аднадумцаў Adukacyja.info такіх людзей шмат), адно з найлепшых месцаў на Зямлі – гэта бібліятэка. Бясконцыя паліцы з кнігамі і новымі ведамі, гісторыямі, досведамі, якія так і жадаюць пазнаёміцца з вамі. Адмыслова для вас мы зрабілі падборку самых вялікіх і прыгожых бібліятэк з усяго свету. Чытайце, пашырайце свае гарызонты і даведвайцеся, куды ехаць і дзе шукаць “Песню пра Нібелунгаў”, Біблію Гутэнберга, “Сто гадоў адзіноты” ды шмат іншых скарбаў!
01 Бібліятэка Каледжа Трыніці ў Дубліне / Trinity College Library, The Long Room, Dublin, Ireland
Самая вялікая бібліятэка ў Ірландыі пачала сваю гісторыю разам з заснаваннем каледжа ў 1592 годзе. У 1661 годзе Генры Джонс падарыў бібліятэцы Келскую кнігу – рукапіс кельцкіх манахаў, самы значны і вядомы помнік сярэднявечнага ірландскага мастацтва.
65-мятровая Доўгая зала (the Long Room) была пабудавана паміж 1712 і 1732 гг. У ей змяшчаецца больш за 200 000 найстарэйшых кніг бібліятэкі.
***
02 Бібліятэка манастыра Святога Гала ў Швейцарыі / Abbey Library St. Gallen, Switzerland
Самая старажытная бібліятэка ў Швейцарыі. Заснавана ў манастыры Святога Гала першым абатам святым Отмарам ў пачатку VIII стагоддзя. Бібліятэка Санкт-Галенскага манастыра з’яўляецца адным з самых значных збораў старадаўніх кніг у Еўропе. У ёй утрымліваецца 2100 рукапісаў, датаваных VIII-XV стагоддзямі (напрыклад, манускрыпт «Песні пра Нібелунгаў»). У фондах бібліятэкі знаходзяцца каля 160 тысяч асобнікаў кніг. Галоўная зала бібліятэкі пабудавана ў стылі ракако.
У 1983 году бібліятэка разам з кляштаром святога Гала занесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
***
03 Партугальская каралеўская бібліятэка ў Рыа-дэ-Жанейра / Real Gabinete Português de Leitura
Партугальская каралеўская бібліятэка заснавана ў 1837 годзе і адчынена для наведвання ў 1900 годзе. Бібліятэчны будынак пачалі ўзводзіць у 1880 годзе, скончылі за сем гадоў. Яго архітэктурны стыль можна аднесці да новага партугальскаму рэнесансу – мануэліно.
У фондах бібліятэкі захоўваецца самы вялікі збор кніг на партугальскай мове за межамі краіны – больш за 350 тысяч тамоў. Фонды ўключаюць у сябе першае выданне «Лузіад» Камоэнса, рукапіс адной з камедый Машаду дэ Асыс і інш. Штогод у бібліятэку паступае каля шасці тысяч тамоў з Партугаліі.
***
04 Бібліятэка Джорджа Пібадзі / George Peabody Library, Johns Hopkins University, Baltimore
Навукова-тэхнічная бібліятэка Ўніверсітэта Джонса Хопкінса размешчана на тэрыторыі кампуса Пібадзі ў Балтымары, ЗША. Будынак ўзводзіўся на ахвяраванні Джорджа Пібадзі (1910-1920 гг).
Інтэр’ер бібліятэкі з’яўляецца адным з самых прыгожых у свеце. Завершаны ў 1878 годзе, ён быў распрацаваны архітэктарам Эдмундам Ліндам ў супрацоўніцтве з першым прарэктарам Натаніэлем Морысанам, які паэтычна назваў гэта месца/бібліятэку “саборам кніг” (cathedral of books).
Бібліятэка захоўвае каля 300 000 кніг з асаблівым фокусам на рэлігіі, брытанскім мастацтве, архітэктуры, амерыканскай гісторыі, біяграфіі, і літаратуры.
***
05 Бібліятэка Кангрэса / Library of Congress, Washington, DC, US
Нацыянальная бібліятэка ЗША, найбуйнейшая бібліятэка свету. Размешчана ў Вашынгтоне. Заснавана 24 красавіка 1800 года, калі прэзідэнт ЗША Джон Адамс падпісаў закон аб перанясенні сталіцы дзяржавы з Філадэльфіі ў Вашынгтон. Бібліятэка ўтрымлівае звыш 130 млн адзінак захоўвання, уключаючы біблію Гутэнберга, кніжныя зборы прэзідэнтаў ЗША, рэдкія калекцыі выданняў кітайскай і японскай літаратур.
***
06 Публічная бібліятэка-Сіці Канзас, ЗША / The Kansas City Public Library, US
Адна з яркіх асаблівасцяў будынку бібліятэкі – паўднёвы фасад, празваны «Грамадскай кніжнай паліцай». Вышыня кожнай «кніжкі» – 8 метраў, шырыня – 2 метры. Усяго на «паліцы» 22 кнігі, якія адлюстроўваюць інтарэсы жыхароў Канзас-сіці.
Сярод іх трактат «Дао дэ Цзын» Лао-цзы, «Рамэа і Джульета» Шэкспіра, «Уладар пярсцёнкаў» Толкіена, «Сто гадоў адзіноты» Маркеса, «Прыгоды Гекльберры Фіна» Марка Твена, раманы «Забіць перасмешніка» Харпера Лі і «Выкрут 22» Джозэфа Хеллера, «451 градус па Фарэнгейце» Рэя Брэдберы, а таксама «Віні-Пух» Мілна і «Чараўнік краіны Оз» Баўма.
***
07 Бібліятэка Parque Espana, Калумбія / Parque Biblioteca España
Незвычайная бібліятэка ў горадзе Мэдэліна – частка сацыяльнай праграмы мэра горада. У мінулым сумна вядомы як какаінавая сталіца Калумбіі, цяпер малая радзіма Пабла Эскабара культурна адраджаецца.
Бібліятэка пабудавана ў 2007 годзе па праекце Джанкарла Мазанці, здалёк нагадвае велізарныя скалы. У іх размясціліся культурны цэнтр, чытальныя залы, камп’ютарныя класы.
***
08 Бібліятэка Луі Нюсера, Францыя / Bibliothèque Louis Nucéra, France
Была пабудавана ў 2002 годзе ў Ніцы архітэктарамі Івам Байяром і Франсіс Шапю. Бібліятэка носіць імя пісьменніка Луі Нюсера, галава якога, магчыма, стала правобразам будынку.
Бібліятэка складаецца з двух частак: чытальныя залы знаходзяцца ў пабудове больш звыклай канструкцыі, а ў «галаве» мяшчаецца толькі яе адміністрацыя, вольнага доступу туды няма.
***
09 Бібліятэка кніжак з малюнкамі, Японія/ Picture Book Library, Iwaki City, Japan
“Ну, хіба можна сур’ёзна ставіцца да кніжкі без малюнкаў?”- запытвала Аліса з Краіны цудаў. Яе мара здзейснілася – цэлую бібліятэку кніжак з малюнкамі распрацаваў японскі архітэктар Тадао Андо. Яна працуе з 2005 года ў асноўным для абслугоўвання трох дашкольных устаноў.
Калекцыя бібліятэкі – гэта больш за 1300 дзіцячых кніжак міжнародных выданняў, аб’яднаных прысутнасцю малюнкаў. Тут можна знайсці Морыса Сендака, Мары Хол Этс, Эдварда Горэй і Кейт Грынуэй.
***
10 Прыватная бібліятэка Джэя Уокера / Jay Walker’s Private Library
Бібліятэка гісторыі чалавечага ўяўлення Уокера (The Walker Library of the History of Human Imagination) – гэта прыватная бібліятэка і калекцыя мастацкіх, навуковых і гістарычных артэфактаў. Бібліятэка была заснавана ў 2002 годзе і належыць Джэю Ўокеру.
Бібліятэка змяшчае каля 30 000 кніг, а таксама мапы, графікі, творы мастацтва і вялікую разнастайнасць артэфактаў музейнага ўзроўню, сярод іх старонка з арыгінальнай Бібліі Гутэнберга, драўляны саркафаг са старажытнага Егіпта (1800 г. да н.э.), першае выданне Энцыклапедыі Брытаніка (1768 г.).
Бібліятэка не адчынена для грамадскасці, але наведаць яе віртуальна.
***
11 Бібліятэка рэдкіх кніг і рукапісаў Бейнеке / Beinecke Rare Book and Manuscript Library
Бібліятэка рэдкіх кніг і рукапісаў Бейнеке ў Ельскім універсітэце – адна з найбуйнейшых у свеце калекцый рэдкіх кніг. Будаўніцтва было пачата ў 1960 годзе на грошы сям’і Бейнеке.
Будынак адмыслова спраектаваны для захоўвання каштоўных дакументаў: каб абараніць іх ад сонечных прамянёў, адсутнічаюць вокны, а сцены выкананы з напаўпразрыстага мармуру.
Кнігазбор бібліятэкі налічвае каля 500 тысяч кніг і некалькі мільёнаў манускрыптаў. Найбольш вядомымі асобнікамі ў калекцыі з’яўляюцца рукапіс Войніч, адна з Біблій Гутэнберга і два асобнікі «Птушак Амерыкі» Адзюбона. У бібліятэцы Бейнеке захоўваецца амерыканская частка архіва паэта Ёсіпа Бродскага.
***
Дарэчы. Сярод розных спісаў самых прыгожых бібліятэк свету, сустракаецца і беларуская кацыянальная бібліятэка. Але, на мой погляд, яе можна аднесці ў лепшым выпадку ў катэгорыю «дзіўныя архітэктурныя будынкі».
Не згодны? Дзяліцеся вашым меркаваннем.