Эразмус Мундус у пытаннях і адказах


Што такое Эразмус Мундус?

Эразмус Мундус – стыпендыяльная праграма, мэта якой павышэнне якасці адукацыі, развіццё мабільнасці і культурных сувязяў паміж краінамі Эўропы.

Што гэтая праграма дае?

Можна паехаць вучыцца па абмену на год, атрымаць ступень магістра альбо доктарскую ступень. Плюс яшчэ атрымаць выдатны досвед у галіне міжкультурных камунікацый, досвед па сваёй спецыяльнасці і проста пазнаёміцца з цікавымі людзьмі.

Як я магу паўдзельнічаць?

На гэтым сайце змяшчаецца інфармацыя пра усе праекты, даступныя для беларускіх універсітэтаў. Спачатку шукаеце свой універсітэт, потым трэба зайсці да аддзелу міжнародных сувязяў і запытацца падбрабязна пра тую ці іншую праграму. Потым чакайце аб’явы пачатку падачы заяў. У кожанага праекта даты пачатку розныя. Таму stay tuned!

Жадаю натхніцца, дапамажыце!

Паводле Еўраньюз.

Майкл Дзілісэн з’яўляецца адным з тых мільёнаў маладых еўрапейцаў, хто ўжо скарыстаўся праграмай абмену студэнтамі Erasmus і хто з гэтага часу можа абапірацца на гэты досвед з дапамогай новай сеткавай платформы пад назвай garagErasmus.

“Я працую на Фламандскім Грамадскім тэлебачанні. Я журналіст. Я вывучаў тэлебачанне, калі быў у Мілане», кажа Майкл.

“Калі я трапіў туды, спачатку было цяжка, таму што ў мяне не было ані кватэры, ані пакою. Гэты вопыт вельмі дапамог мне вырасці і гэта таксама дало мне шмат самапавагі”.

GaragErasmus дапаможа выпускнікам Erasmus заставацца на сувязі і пабудаваць cваё жыцце на падставе вопыту, атрыманага ў праграме.

Гэтыя сувязі моцныя – паводле ацэнак траціна ўдзельнікаў Erasmus знайшлі «другую палову» розных нацыянальнасцяў. Альфонса з Італіі і Беатрыс з Іспаніі пазнаёміліся дзякуючы Эразмусу. Зараз яны маюць двух дзяцей і жывуць у Брусэлі.

Каля 40% былых студэнтаў Erasmus пераехалі ў іншую краіну пасля заканчэння; ўзровень беспрацоўя праз пяць гадоў пасля выпуску на чвэрць ніжэй у параўнанні з студэнтамі, якія не ўдзельнічалі ў праграме Эразмус.

Альфонса сказаў, што гэты вопыт узбагачае глабальна: “Я мог вывучыць іспанскую, але я павінен пашыраць уласныя гарызонты. Я ганаруся тым фактам, што мае дзеці размаўляюць не толькі па-італьянску, то бок на маёй мове, і па-іспанску – на мове іх маці – але і па-французску.”

«Вялікі плюс Эразмусу ў тым, што студэнты становяцца адкрытымі», кажа Беатрыс Гарсія Радрыгес, жонка Альфонса. “Зараз тыя, хто пажылі за мяжой, болей здольныя супрацьстаяць эканамічнаму крызісу, расізму і ксенафобіі”.

З 1987 года больш чым за тры мільёны студэнтаў атрымалі гэтую магчымасць. Але як паясняе Альфонса, добра адукаванае пакаленне Эразмус не абавязкова падрыхтаванае да ўсяго: «З эканамічнага пункту гледжання, сітуацыя ў Эўропе складаная. Але я лічу, што для гэтых людзей, якія мелі магчымасць узбагаціць свой вопыт, значна прасцей знайсці месца на рынку працы або стварыць сваю ўласную кампанію».

Вось на чым факусуецца garagErasmus. Гэта платформа, створаная для камунікацыі выпускнікоў Эразмус з мэтай размяшчэння прапаноў працы.

«Мы імкнемся сабраць разам Эразмус – пакаленне для таго, каб зрабіць іх прывабнымі для рэкрутэраў і іншых магчымых працадаўцаў, якія шукаюць людзей, здольных на касмапалітычнае мысленне», кажа сузаснавальнік garagErasmus Нікола Філізола.

Пры падтрымцы праграмы Эразмус+, праект таксама адкрыў новыя офісы ў такіх гарадах, як Лісабон, Афіны ці Празе, дзе ўдзельнікі могуць сустрэць мясцовых ініцыятыўных актывістаў.

“Ідэя garagErasmus – стварэнне сістэмы прыватных і грамадскіх аб’яднанняў, дзе гарады, універсітэты, прыватныя кампаніі і студэнты могуць сабрацца разам знайсці. І кожны з іх знойдзе штосьці уласнае”, кажа Філізола.

Падзеліцеся досведам?

Нашыя знаёмыя выпускнікі распавядаюць пра свой Эразмус-досвед у Турэччыне, Швецыі ды Партугаліі.

Былі недзе яшчэ? Пішыце хутчэй нам!