АдуМарафон
АдуМарафон – гэта выклік для студэнтаў, які складаўся з пераадолення трох этапаў і выканання пэўных адукацыйных заданняў. Першы этап – валанцёрства, другі – інтэрв’ю, трэці – адукацыйнае відэа.
На кожным этапе былі арганізаваныя майстар-класы, на якіх удзельнікі даведаліся і навучыліся ўсяму неабходнаму для выканання заданняў. Пераможца АдуМарафона Алена Пішчук паўдзельнічала ў АдуФэсце 3.1, іншыя маладыя ды выбітныя атрымалі падарункі і адукацыйныя прызы.
У 2016 годзе АдуМарафон праходзіў у са студзеня па сакавік. Чакайце навінаў пра наступныя выданні!