Гранты ад Школы эканомікі ў Рызе


Стакгольмская школа эканомікі ў Рызе (Stockholm School of Economics in Riga – SSE Riga) штогод прапануе гранты на навучанне. Школа займае 26 месца сярод усіх бізнэс-школаў Еўропы паводле рэйтынгу Financial Times за 2015 год.

рига1-1024x682

SSE Riga з’яўляецца філіялам Стакгольмскай школы эканомікі ў Швецыі з 1994 года. Яна прапануе навучанне на трохгадовай бакалаўрскай і двухгадовай магістарскай праграмах. Штогод 125 абітурыентаў з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Беларусі, Украіны, Расіі, Малдовы, Грузіі і іншых становяцца студэнтамі SSE Riga.

Урад Швецыі прапануе 20 грантаў для лепшых выпускнікоў школаў і студэнтаў Беларусі, Малдовы, Украіны і Грузіі на атрыманне бакалаўрскай ступені па спецыяльнасці “Эканоміка і Бізнэс”.

Грант складае 30 000 еўра і пакрывае выдаткі студэнта цягам 3 гадоў, уключна з коштам навучання (6 000 еўра на год), пражыванне ў інтэрнаце (2 000 еўра на год) і штомесячную стыпендыю памерам 200 еўра.

Асноўныя патрабаванні:

  • абітурыент мусіць з’яўляцца выпускніком сярэдняй навучальнай установы (копія атэстата аб сярэдняй агульнай адукацыі далучаецца да анлайн-заяўкі на паступленне) ці вучыцца ў 11 класе (копія і арыгінал атэстата аб сярэдняй адукацыі прадастаўляецца пасля атрымання);
  • бал у школьным атэстаце па матэматыцы і ангельскай мове мусіць быць не ніжэй за 7 па 10-бальнай сістэме адзнак.

Этапы:

1) запаўненне анлайн-заяўкі на сайце, якая складаецца з наступнай інфармацыі:

  • асабістых і кантактных дадзеных;
  • адсканаванай копіі атэстата ці выпіскі адзнак за першае паўгоддзе;
  • матывацыйнага ліста;
  • дыпломаў, сертыфікатаў, грамат, які сведчаць пра досвед працы, дасягненні і актыўную пазакласную дзейнасць.

2) здача ўступнага тэсту ў адным з гарадоў – Рыге, Кішанёве, Мінску, Кіеве, Тбілісі, Таліне, Вільнюсе, Санкт-Пецярбургу. Тэст складзены на ангельскай мове і ўключае 3 часткі: Ангельская мова, Матэматыка, Логіка. Тэсты накіраваны на ацэнку аналітычнага і крытычнага мыслення ў студэнтаў;

3) сумоўе, на якое запросяць кандыдатаў з лепшымі вынікамі. Сумоўе будзе таксама на ангельскай мове і зойме 30 хвілін.

Кандыдаты, якая паспяхова пройдуць усе этапы, абвяшчаюцца ў канцы траўня, пасля чаго ім дашлюць усе неабходныя дакументы для падрыхтоўкі віда на жыхарства.

Вучэбны год у SSE Riga пачынаецца ў канцы жніўня і працягваецца да канца чэрвеня.

Падрабязнасці – па спасылцы. Самая актуальная інфармацыя – на старонцы праграмы ў сацыяльных сетках. .