Інтэрв’ю-гульня-знаёмства з Рустамам Батыравым

  • Час чытання: 9 хвілін
Даслаць сваю анкету

– Хэй прывіт! Не пужайся, ты мяне пакуль што не ведаеш) Я зараз з’яўляюся ўдзельнікам другога набора праекту “Адукуй сябе пра Еўропу”, і мы тут выбіралі мініпраекты. Я выбраў інтэрв’юху з папярэднім выпускніком (а калі дакладней, то хочу каб гэта быў ты) Дзе ты цяпер? Ці ў Менску? Ці не супраць, каб я крыху цябе параспытваў на розныя тэмы?) Буду вельмі чакаць твайго адказу)
– Хэлоў! Цікава-цікава. З задавальненнем. Паспрабую адказаць на твае пытанні.

Сустрэча адбывалася праз відэасувязь у Facebook*

– Усё, я цябе чую, нарэшце. Соры, я зараз на агульнай кухні, бо мой сусед ужо ў ложку.

– Калі ласачка. Значыцца, глядзі: як і абяцаў, у нас будзе такая гульня-знаёмства-інтэрв’ю, бо я цябе не ведаю, ты не ведаеш мяне. Давай ты пра сябе крышку распавядзеш: чаму ты не ў Менску, чым займаешся, карацей, усё, што лічыш важным.

– Я не нарадзіўся ў Мінску, я нарадзіўся ў Клімавічах (невялічкі горад у Магілёўскай вобласці, усё сваё жыццё жыў там), але апошнія 3 гады я быў у Мінску, таму што я вучыўся ва ўніверсітэце і мне не вельмі падабалася навучанне. Таму я вырашыў паступаць у Рыгу. На той момант я лічыў, што гэта адна з лепшых магчымасцей і варыянтаў да далейшага прафесійнага жыцця, плюс, канешне, пакрываецца ўся вучоба.

– А на каго ты там вучышся?

– Гэта бізнэс школа, і ў нас адзін увогуле накірунак – балаўрыят эканамічных навук. Магчымасці далей працаваць розныя. Гэта можа быць і маркетынг, нешта звязанае з эканомікай, мэнэджментам.

– Акей, добра) Тады давай больш-менш да справы. Глядзі, першая будзе такая гульня невялічкая «Апошні раз»: Я задам табе 5 караценькіх пытанняў, а твая задача на іх адказаць.

Першае: «Калі ты апошні раз гуляў з мячом»?

– З мячоом.. Складана адказаць, я не памятаю.

– Хаха, значыць, даўнавата не гуляў. Акей, наступнае будзе прасцей: «Калі апошні раз тэлефанаваў бацькам?»

Ой, на мінулым тыдні!

– Калі апошні раз расчароўваўся ў людзях?

– Учора, сёння..

(Смяюся) – Распавядзеш, чаму так?

– Ну, не, у сэнсе, гэта адбываецца заўсёды, але я ўжо звыкся з гэтым.

– Наступнае: «Калі апошні раз быў вымушаны прачнуцца вельмі рана?»   

– На мінулым тыдні – у нас спрацавала аварыйная сігналізацыя. Гэта, канешне, не а  4-ай начы, а дзесь вечарам, днём, але ж я спаў акраз.

– Ну і давай апошняе: «Калі апошні раз ты кагосьці казытаў?»

– Ды, мне здаецца, ўчора.

(Смяюся*) – Нічога сабе..

– Так, гэта адбываецца нейк ненаўмысна, таму што спрабуеш, напрыклад, абняць кагосьці ці проста пажартаваць з каго-небудзь, а атрымліваецца, што гэтаму чалавеку непрыемна.

-Акей, дзякуй. З гэтай гульнёй мы завершым. Давай вернемся да тэматыкі «Адукуй сябе пра Еўропу». Мне, безумоўна, цікава, як людзі ўвогуле даведваюцца пра такія курсы? Як даведаўся канкрэтна ты? І чаму вырашыў туды падацца? Што цябе прывабіла?

– Усё досыць проста. Я ў чарговы раз правяраў сайт «Адукацыі». Гэта я раблю рэгулярна, бо там шмат магчымасцей, якія мяне цікавяць. Ну і самаадукацыя вельмі важная для мяне і я заўсёды шукаю, чым можна скарыстацца, па-першае, у сваіх нейкіх мэтах. А гэты курс абраў, бо для мяне было цікава, як функцыянуе Еўрапейскі саюз (асабліва падрабязнасці), як працуюць інстытуцыі.

– Цябе адарбралі, і вось сёння патрэбна прыходзіць, знаёміцца з новымі людзьмі, лектаркамі, летарамі. Што гэта былі ўвогуле за людзі? Якія першыя ўражанні ад іх склаліся? Ці знайшоў ты адразу агульную мову? Вось такія моманты прыгадай, калі ласка.

– Складана зараз узгадаць, як гэта было. Я памятаю, што на першую сустрэчу я спазніўся. Не атрымалася адразу знайсці нейкага пэўнага чалавека, з якім ты на адной хвалі, але гэта было для мяне і не так важна, знайсці кагосьці, хто думае так як я ці цікавіцца аднымі і тымі ж рэчамі. Для мяне было больш важнае, наколькі розныя мы ёсць. І вось гэта я заўважыў, што мы былі розных узроўняў. Нехта не ведаў нейкія рэчы, нехта ведаў. І гэта было крута. Мы вучыліся ад лектараў і гасцей, размаўляючы паміж сабою і абмяркоўваючы розныя тэмы.

– Канешне, я не буду расхвальваць, не буду запытваць цябе, што было цікава. Мне хочацца ведаць адваротны бок: вось, можа, было штосьці выбітнае, непрыемнае, што б ты хацеў змяніць?

– Змяніць-змяніць… Ну, гэта не могуць змяніць нават арганізатары, тое, як некаторыя людзі ставіліся да курса і выконвалі свае дамашнія заданні, практыкаванні. Напрыклад, я. Я рабіў шмат чаго ў апошнія гадзіны, хвіліны да дэдлайна, і гэта няправільна было. Я разумеў, што з’яўляўся не вельмі  «contributivе» да дыскусій, што адбываліся анлайн. Думаю, што гэтая частка патрабуе значна большай увагі ад арганізатаў і што яе патрэбна якім-небудзь чынам палепшыць, каб больш людзей удзельнічала. То бок я думаю, што не патрэбны нейкія пэўныя рамкі дэдлайна, а каб чалавек ведаў, што адзін каментар ты можаш да такога-та напісаць, другі да такога-та. Так прасцей было б насамрэч, бо людзі паўдзельнічалі б больш і дыскуссія была б больш плённай. Таму большай увагі патрэбуе акраз анлайн частка.

– Мг, зразумела. А вось ці было штосьці такое напрыканцы курса, што  ўскалыхнула цябе, змяніўся твой светапогляд, напрыклад, пра Еўропу, пра іхнія традыцыі, што ты нават і падумаць не мог?

– Насамрэч так. Калі ты больш пачынаеш разумець, як функцыянуюць інстытуцыі і ўвесь гэты гігант – Еўрапейскі саюз, як ён ставіцца да сваіх суседзяў, якія ёсць праграмы, ты разумееш: тое, што паказваюць па тэлебачанню, ці калі ты турыстам наведваеш шэнегенскую зону, гэта ўсё маленькія-маленькія часткі настолькі вялікай машыны і гэта ў станоўчым сэнсе ўсё функцыянуе. Якія цудоўныя мэты гэтага праекта (Еўрапейскага саюзу)! І таму я быў здзіўлены, якім чынам людзі падыйшлі да будавання ўсіх арганізацыйных, сацыяльных, палітычных працэсаў. І мяне гэта ўсё ўразіла. Пасля курсу ты больш бачыш унутранага. Як адбываецца ўсё тое, што ты ўспрымаеш як дадзенае, факт. Еўрапейцы, напрыклад, успрымаюць гэта нібы дадзенае ад нараджэння, а гэта будавалася шмат гадоў.

– Ты адказаў на ўсе мае пытанні тэмы «Адукуй сябе пра Еўропу», і я прапаную табе крышку адыйсці ад гэтай тэматыкі. Хочацца распытацца больш пра цябе, як чалавека. Мяне вельмі цікавяць тры рэчы, што ёсць у людзей, якія табе больш і меньш за ўсё падабаюцца.

– Мне будзе прасцей пачынаць з рэчаў, якія падабаюцца. Падабаецца адкрытасць. Не ў сэнсе «расказаць пра сваё жыццё», а адкрытасць да чаго-небудзь новага. Падабаецца, калі людзі накіраваныя на самаразвіццё, самаадукацыю і паляпшэнне сябе як чалавека, як асобы. І ўвогуле людзі, якія любяць жыццё.

– Акей, жыццялюбы. А тры рэчы, якія проста не выносіш?

– Што мне вельмі не падабаецца? Не ведаю, як выказацца, але нейкая самаўпэўненасць, што нічым не абгрунтаваная. Таксама калі людзі знаходзяцца ў некай пэўнай кропцы, без усялякага руху наперад (зноў жа звязанае з першым пунктам), самаўпэўненыя, якія не хочуць развівацца, няхай будзе так.

– А трэцяе?

– Трэцяе.. мхх..Складана сказаць, сапраўды.

– Тады толькі на двух спынімся?

– Адразу вось складана вызначыць. Узгадваеш чалавека, які табе не падабаецца… «А чаму ж ён мне не падабаецца»?

– Тады наступнае. Мне, безумоўна, прыемна, што ты і перапіску пачаў па-беларуску, і са мной ты зараз па-беларуску мовіш. Пытанне будзе звязанае з гэтым. Як ты лічыш, калі беларуская мова загучыць у Беларусі? Праз колькы гадоў? І ці ўвогуле гэта магчыма, што сапраўды Беларусь будзе беларускамоўнай? Калі магчыма, то што мусім рабіць, каб гэта хутчэй сталася?

– Такое складанае пытанне. Адчуваю сябе прафесарам, мовазнаўцам… Не ведаю. У гэтым плане, мне хочацца сказаць – я аптыміст, але, на жаль, я думаю, што ў рэальнасці мы не пачнем размаўляць. Магчыма, мы ніколі не пачнем, хаця будзе некая супольнасць, што будзе працягваць. Але калі нашыя вёскі знікнуць, то гэтай самабытнай мовы вёскі ўвогуле не будзе. У жыцці я таксама размаўляю па-беларуску. Таму – ніколі. Хіба што нешта здарыцца, нешта значнае ў гісторыі Беларусі, альбо пакуль, напрыклад, палітыка дзяржавы не зменіцца, альбо што іншае.

– Дзякуй за меркаванне. Наступныя пытанні звязаныя непасрэдна са студэнцвам. Ці варта нашым студэнтам_кам з’яжджаць вучыцца за мяжу? Ці спрабаваць заставацца тут? Ці патрэбна адзінаццацікласнікам шукаць некія мажлівасці за мяжой, альбо застацца ў Беларусі?

– Таксама не адкажу. Гэта пытанне сістэмы адукацыі. Калі гаворка, напрыклад, ідзе пра БДУ і нейкі ўнівер у Нямеччыне, то складана адразу сказаць, дзе будзе лепей. Тут залежыць ад мэтаў чалавека. Калі ён хоча развівацца прафесійна, то варыянт атрымання адукацыі за мяжой вельмі добры. Адукацыя будзе на іншай мове, што таксама вельмі добры досвед надалей. Адукацыя будзе яшчэ і прызнанай, ты зможаш працаваць у любой краіне.

– Зразумеў. Беларускія студэнты… Што ім  бракуе для вучобы? Чаму яны не хочуць вучыцца? Універсітэты вінаватыя? Ці ўсе вінаватыя?

– Я памятаю свой універ і ў нас былі студэнты, якія хацелі вучыцца. Не было ў нас абавязковым наведванне ўніверсітэта, наведванне часткі лекцый. Залежыць усё ў першую чаргу ад чалавека, але і ад універсітэтаў. Калі сістэма адукацыі дазваляе плагіят, дазваляе спісваць на экзаменах, дазваляе не ведаць нічога, то гэта падштурхоўвае студэнта працягваць не рабіць нічога. Было б добра не мець магчымасці спісваць на экзаменах. Тады, магчыма, нешта зменіцца, бо яны не змогуць працягваць вучыцца.

– Давай тады вернемся зноў да Еўропы. Ёсць у мяне нарыхтовачка з пытаннямі, а менавіта: Першая еўрапейская краіна, якую ты наведаў? Якія ўражанні пасля яе засталіся? У якім узросце быў?

– Першая, здаецца, была Германія, клас 4-ты. Краіна мяне вельмі ўразіла. Можа таму, што я быў са сваімі сябрамі, была вельмі цікавая праграма. Цяпер заўсёды, калі адбываецца нейкае спартовае спаборніцтва, напрыклад, біятлон, калі няма Беларусі, то заўзею за Германію.

– А якая самая класная еўрапейская краіна і які самы класны еўрапейскі горад? Ёсць у цябе фаварыты?

– Апошнім часам я вельмі захапляюся Швецыяй як дзяржавай, яе палітыкай у розных сферах. Я адчуваю, што гэта адна з краін, дзе я б хацеў жыць. А горад… Мяне вельмі ўразіў… Мне вельмі падабаецца Варшава, класны горад.

– Прыгажосцю? Ці людзі іншыя? Месцы ёсць крутыя?

– Гэты горад быў заўсёды блізка. Нават зараз, будучы ў Рызе, ты можаш паехаць туды, даехаць за вельмы невялікія грошы і застацца на выходныя. Гэты горад я наведаў ва ўзросце, калі ўжо разумеў, куды і навошта я еду.

– Мы бярэм беларуса_ку і еўрапейку_ца з ЕЗ. Ёсць у іх якія-небудзь адрозненні, штосьці кардынальнае?

– Я б сказаў, што ў ЕС людзі ўспрымаюць шматлікія рэчы як дадзенае. І яны не разумець, што ў краінах, як Беларусь, напрыклад, людзям трэба яшчэ змагацца за свае правы. Тут людзі больш акцэнтуюць сваю ўвагу менавіта на жыццёвых рэчах (атрымліваць асалоду ад жыцця, магчымасці развівацца і іншае).

– Добра. Нам засталося толькі пагуляцца. Мне вельмі падабаецца фармат бліц-пытанняў. Называецца гульня «альбо/альбо». Я называю табе два словы, а твая задача выбраць з іх адно. І ты можаш патлумачыць свой выбар.

Напрыклад, першая пара: Швецыя альбо Нарвегія?

– Швецыя. З аднога боку, яны вельмі падобныя, але для мяне прыемней.

– Наступнае: Піва альбо квас?

-Піва.

-А чаму піва?

-Я не люблю квас.

– Грэмі альбо Еўрабачанне?

– Грэмі. Еўрабачанне мне раней вельмі падабалася глядзець. Гэта як назіраць за сваёй улюбёнай камандай, якая гуляе ў футбол.

– Гульня ў снежкі альбо лепка снегавіка?

– Снегавік дакладна. Снежкі таксама класна, але снегавік лепей.

– Акей. Фіялетавы альбо салатавы?

– Фіялетавы.

– Дранікі альбо круасаны?

– Дранікі з круасанамі. Нуу.. Дранікі 100про. Круасаны, канешне, добра, але дранікі.

-Усё, гэта было апошняе. Мне цікава, каб ты напрыканцы назваў пра сябе 3 факты, якімі ты, напрыклад, ганарышся, альбо дасягнуў нейкіх мэтаў?

– Мне вельмі падабаецца адукацыя і самаразвіццё. Я лічу, што для гэтага я зрабіў шмат. Другое  – гэта досвед у некамерцыйных недзяржаўных арганізацыях і тое, з кім я пазнаёміўся і чаму навучыўся. І трэйцяе, няхай, я наведаў больш за 20 краін за апошнія два гады.

– Ваў, пасля інтэрв’ю мне трэба будзе з табой пра гэта падрабаязней пагутарыць. Дзякуй табе вялікі, Рустам, усё крута атрымалася. Яшчэ раз прашу прабачэння, што затрымаў.

– Нічога страшнага. Спадзяюся, што табе гэта неяк дапаможа і атрымаецца ўсё з гэтым цудоўным праектам.

– Можаш яшчэ памахаць рукою, такі стомлены, нашым людзям.

– Так, перадаю ім прывітанне і жадаю паспяхова скончыць курс!