Kаранцінны ADU-SHARE: працяг

  • 21.05.2020
  • Час чытання: 5 хвілін
  • Блог
Першы”ADU-share на каранціне” ад Наталкі Рамейка можна паглядзець па спасылцы, а сёння сваімі ідэямі дзеліцца Настасся Баравік:
Ва ўсім трэба шукаць станоўчыя бакі, нават ў самаізаляцыі. Мне не хапае зносін з іншымі людзьмі, але я сфакусавалася на самаразвіцці і не губляю час. Дзялюся рэсурсамі, якія дазваляюць мне праводзіць яго з карысцю.

Мовы: Easy Languages

Я люблю вывучаць замежныя мовы. Акрамя ангельскай, практыкуюся ў вывучэнні італьянскай. У гэтым мне дапамагае канал на YouTube "Easy languages". Тут можна знайсці не толькі вышэйназваныя мовы, але і нямецкую, францускую, турэцкую,  гішпанскую, польскую і іншыя. Мне падабаецца, што людзі бяруць інтэрв'ю на вуліцах, таму можна пачуць сапраўдную, жывую гаворку. Акрамя гэтага, ва ўсіх эпізодах ёсць двухмоўныя субтытры, што дазваляе падглядаць, калі не разумееш усе словы  і выразы :)

Мовы: Babbel +

Мне таксама падабаецца моўная прылада Babbel+. Я набыла платную версію, каб мець доступ да ўсіх матэрыялаў. Тут можна вывучаць новую лексіку, граматыку, працаваць над аўдзіраваннем. У базе дастаткова моў, ёсць і бясплатная версія.


Трэніроўкі: кардыё

Мая фізічная нагрузка знізілася, таму што большую частку дня я праводжу дома і мала гуляю на вуліцы. Ратуюць хатнія трэніроўкі з дапамогай YouTube
Для тых, хто хоча кардыётрэніроўкі, рэкамендую канал POPSUGAR Fitness. Тут напружылася нават я, хаця займаюся спортам больш за 5 год :)
Функцыянальныя трэніроўкі на ўсё цела можна знайсці ў Pamela Reif і Madfit. Заняткі нядоўгія, звычайна да 30 хвілін, таму падыйдуць тым, хто не звыкcя займацца доўга і напружана. 

Трэніроўкі: Ёга

Для аматараў ёгі і медытацыі раю канал Travis Eliot. Ёсць відэа як для пачаткоўцаў, так і для тых, хто займаецца даўно. Мне падабаецца акцэнт трэнера і яго супакойлівы голас. Заадно і ангельскую мову патрэніруеце.

На гэтым усё. Прадуктыўнага тыдня!