Магістарскія праграмы ў школе менеджменту ў Трыесце
- 28.03.2015
- Італія
Школа менеджменту MIB – гэта міжнародная бізнес-школа, акрэдытаваная на міжнародным узроўні. Навучанне студэнтаў з 65 краін ажыццяўляецца 220 прафесарамі, экспертамi, прафесіяналамi і кансультантамi з 25 краін.
Мовa навучання – англійская. MIB сумесна з кампаніямі-спонсарамі прадастаўляе стыпендыі таленавітым кандыдатам з краін СНД, якія падалі пераканаўчыя рэзюмэ i валодаюць адпаведнай кваліфікацыяй, асабістым вопытам, прафесійнымі ведамі і дастатковай матывацыяй, выяўленымі падчас ацэначнага інтэрв’ю. Стыпендыя прадастаўляецца ў выглядзе зніжак на аплату навучання (пакрывае да 70% аплаты навучання).
Прапанаваныя кірункі: «турызм і адпачынак», «страхаванне і кіраванне рызыкамі», «міжнародны бізнэс».