Масавы Адкрыты Анлайн Курс (МААК)


Масавы Адкрыты Анлайн Курс (МААК, анг. MOOC, Massive Open Online Course) — гэта бясплатны інтэрактыўны інтэрнэт-курс, адкрыты для вялікай колькасці ўдзельнікаў.

МААК — гэта адна з формаў дыстанцыйнага навучання, якая прадугледжвае ня толькі відэазапісы лекцыяў, чытанне літаратуры ды хатнія заданні, але таксама інтэрактыўныя форумы карыстальнікаў, якія маюць на мэце падтрымку сувязі паміж студэнтамі, выкладчыкамі ды прафэсарамі.

МААК — тэхналёгія, якая з’явілася не так даўно, ў 2008 годзе. Ідэя бясплатнай анлайн-адукацыі мела вялізарны поспех.

Зараз існуе безліч кампаній (звычайна, асацыяваных з універсітэтамі), якія маюць свае МААК-парталы. Каб даведацца больш пра МААКі, можна прайсці… МААК!