Міжнародны студэнцкі фестываль у Транхейме: свет без межаў

  • Час чытання: 5 хвілін
Даслаць сваю анкету

Наша чытачка Ганна Кастунова так натхнілася сваім удзелам у студэнцкім фестывалі ISFiT, што стала яго паслом у Беларусі! Чытайце аповед Ганны пра фестываль і хутчэй аплікуйце, дэдлайн на падачу заяўкі на ISFiT-2019 ужо 30 верасня!

Універсітэт – гэта не толькі лекцыі, іспыты і крок на шляху да паспяховай кар’еры. Статус студэнта дае моладзі пропуск у асаблівы свет, для якога не існуе палітычных і сацыяльных межаў. Калі я была студэнткай аднаго з універсітэтаў Мінска, мне пашанцавала адчуць дух адзінства, які дорыць агульная мэта і надзея на лепшую будучыню. За гэта я больш за ўсё ўдзячная студэнцкім фестывалям, якія штогод ладзяцца ў розных краінах свету.

Я хацела б падзяліцца сваім досведам удзелу ў самым глабальным і, на мой погляд, самым удала арганізаваным фестывалі – ISFiT ( International Student Festival in Trondheim). Спачатку я слаба ўяўляла, як ладзяцца падобныя мерапрыемствы і навошта яны патрэюныя. Тым не меньш, пабачыўшы магчымасць з’ездзіць на фестываль ISFiT у Нарвегіі, я не задумваючыся падала заяўку на ўдзел. Я вельмі ўзрадвалася і адразу пачала пакаваць валізкі, калі атрымала станоўчы адказ!

Я нават не магла сабе ўявіць, наколькі моцна гэтыя два тыдні зменяць маё стаўленне да жыцця.

Што прадстаўляе сабой ISFiT? 

Першы фестываль быў арганізаваны суполкай нарвежскіх студэнтаў у 1990 годзе. З тых пор раз на два гады невялічкі нарвежскі горад Транхейм на дзесяць дзён становіцца домам для некалькі соцен студэнтаўі студэнтак розных нацыянальнасцяў.

У перша дзень мне падавалася, што я ў жыцці не запамятаю ўсе імёны! А калі ўлічыць, што ўдзельнікі і ўдзельніцы былі з сотні краінаў, задача станавілася яшчэ больш складанай. Але ўжо на наступны дзень я ўсвядоміла, што праблемаў з гэтым не будзе: мы праводзілі побач кожную хвіліну. Агулам у фестывалі ўдзельнічае больш за 400 чалавек. Падаецца, што шмат? Так, але трапіць на фестываль не так проста: кожны раз камісія разглядае каля 10 000 заявак!

У кожнага фестываля ёсць свой прэзідэнт, які абірае агульную тэму, якая пасля падзяляецца на катэгорыі, якія абмяркоўваюцца падчас варкшопаў. Варкшоп – гэта месца для абмеркавання агульнай тэмы з абранай вамі перспектывы, а таксама пляцоўка для стварэння свайго праекта, калі варкшоп у вас творчы. Кожны выркшоп аб’ядноўвае больш за 30 чалавек, уключна з кіраўнікамі – мясцовымі студэнтамі і студэнткамі. Большую частку дня ўдзельнікі і ўдзельніцы фестываля праводзяць унутры свайго варкшопа. Там вы атрымліваеце магчымасцьзрабіць свой невялічкі ўнёсак у раскрыццё сацыяльнай праблемы.

Напрыклад, у 2015 годзе арганізатары дадалі ў праграму цікавае мерапрыемства – студэнцкі парламент. У межах варкшопаў мы давалі прапановы па асвятленні тэмы (тады гэта была “Карупцыя”), пасля чаго ўсе нашыя прапановы збіраліся і прадстаўляліся на агульнае абмеркаванне ў межах парламента.

Акрамя таго, арганізатары запрашаюць прадстаўнікоў і прадстаўніц розных арганізацый, дзйнасць якіх звязаная з тэмай фестываля. Мы, напрыклад, слухалі лекцыю прадстаўніка Transparency International! Але самыя яскравыя ўражанні былі ад сустрэчы з…Далай-ламай! У тым годзе ён быў госцем фестываля ў другі раз, і, магчыма, удзельнікам і ўдзельніцам наступнага фестываю пашанцуе таксама моцна, як і мне тады.

Акрамя шматлікіх семінараў і лекцый, можна наведваць канцэрты, клубы і зону адпачынку ў будынку студэнцкага таварыства. Амаль усе культурніцкія мерапрыемствы бясплатныя. За пражыванне і харчаванне плаціць таксама не прыйдзецца – гасцей фестывалю прымаюць нарвежскія сем’і. Гэта выдатны шанец пазнаёміцца з побытам нарвежскіх сем’яў! Пара, у якой я спынялася падчас свайго перашага візіта, нават спецыяльна прасіла сабе на падсяленне каго-небудзь з Беларусі 🙂

Па заканчэнні чарговага фестывался студэнты і студэнткі Нарвежскага тэхналагічнага універсітэта, у якім ён праводзіууа, не паспяваюць перадыхнуць – яны амаль адразу пачынаюць рыхтавацца да выбараў лідара наступнага фестываля. Усе арганізацыйныя справы вырашаюцца студэнтамі і студэнткамі, універсітэт і прыватныя арганізацыі дапамагаюць толькі з фінансаваннем.

Фестываль доўжыцца 10 дзён, але абодва разы, якія я была там, у мяне з’яўлялася адчуванне, што я знаходзілася ў Транзейме нашмат больш. Для таго, каб змяніць абстаноўку, людзі ездзяць на адпачынак, але такія мерапрыемствы даюць зусім іншыя эмоцыі: вы поўнасцю змяняеце звыклы лад жыцця і сустракаеце розных людзей у адным месцы. Вярнуцца да звыклай руціны тым чалавекам, якім вы з’ехалі на фестываль, вы ўжо не зможаце! Шмат з кім я камунікую і дагэтуль часу, мы ўзгадваем час, які правялі разам у Нарвегіі і вельмі шануем нашу фестывальную сям’ю.

Вы паглядзіце на рэчы з пункту гледжання іншых культур, даведаецеся, якія каштоўнасці з’яўляюцца найбольш важлівымі для іншых народаў і лепш усвядоміце сваё месца ў гэтым свеце.

Наступны фестываль будзе прысвечаны тэме “Міграцыя” і адбудзецца 7-17 лютага 2019 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 верасня, вынікі адбору будуць вядомыя ў канцы кастрычніка.

Калі вы хочаце больш даведацца пра фестываль, распавесці пра яго ў сваім універсітэце ды падвысіць свае шанцы на ўдзел, запаўняйце кароткую анкету.