Мова for free: 10 бясплатных рэсурсаў, каб вывучыць ангельскую

  • 25.05.2016

Думаю, кожны пагодзіцца з тым, што сёння без замежнай мовы нідзе не абысціся, бо практычна любая вандроўка за мяжу, праграма студэнцкага абмену ці адукацыйны візіт патрабуюць валодання мовай хаця б на элементарным ўзроўні. Праца, вучоба, падарожжы, самаразвіццё – мэты вывучэння ва ўсіх свае. Сапраўды, валоданне замежнымі мовамі – гэта перш за ўсё магчымасці. Магчымасці рэалізаваць сябе там, куды душа просіцца мацней за ўсё.

На жаль ці шчасце, не ўсе мы можам дазволіць сабе курсы ці персанальнага выкладчыка, у кагосьці не хапае часу, а некаторых, як і мяне, папросту не вельмі прыцягваюць абавязковыя ўрокі, хатнія заданні і банальнае «завучванне». Але існуе вялікае мноства спосабаў вывучэння замежных моў без гэтых непрыемных абставінаў.

***

З тысячы сайтаў і мабільных прыладаў часам складана абраць сапраўды вартыя, таму вось невялікі спіс суб’ектыўна-цікавых і, галоўнае, бясплатных рэсурсаў, дзе можна пачаць вучыць ангельскую мову (без якой ну наогул нікуды) ці удасканальваць свае веды.

Рэсурсы BBC

bbc

Тут прадстаўлена мноства матэрыялаў для вывучэння як звычайнай, так і бізнэс-ангельскай. Таксама можна паглядзець смешныя анімацыйныя серыялы.

Learn English British Council

Яшчэ адзін выдатны рэсурс для вывучэння ангельскай мовы, дзе можна знайсці шмат матэрыялаў, відэаролікаў, гульняў, прафесійных падкастаў і асобнага раздзел для падрыхтоўкі да IELTS (International English Language Testing System).

british council

Learning English Free Online

Сайт з вялікай колькасцю матэрыялаў для розных узроўняў падрыхтоўкі і з шырокім выбарам фарматаў вывучэння – ад урокаў і відэа да гульняў і камунікацыі з іншымі.

MySpelling

Тут вы знойдзеце выдатную практыку правапісу. Для тых, хто блытае see і sea.

Exam English

Шыкоўны рэсурс для тых, каму трэба рыхтавацца да міжнароднага моўнага іспыту (IELTS, TOEFL, TOEIC і г.д.).

Englishtips

Вялікі выбар кніг і падручнікаў для спамоўвання.

LinguaLeo

Адзін з самых папулярных рэсурсаў для вывучэння ангельскай мовы. Пасля рэгістрацыі студэнт праходзіць тэст на вызначэнне ўзроўню ведаў і атрымоўвае асабістую праграму навучання. Затым абірае фільмы, кнігі, серыялы і музыку з багатай калекцыі матэрыялаў, падрыхтаванай прафесіяналамі і іншымі карыстальнікамі. Мноства інтэрактыўных трэніровак дапамогуць папрактыкаваць тэарэтычныя веды і вучыць новыя словы.

leo

Urban dictionary

Найцікавейшы англамоўны анлайн-слоўнік, дзе матэрыялы рэдагуюцца добраахвотнікамі і ацэньваюцца наведвальнікамі сайта. Слоган: «Urban Dictionary – гэта слоўнік, напісаны табой».

Watch series

film

Фільмы і серыялы на ангельскай мове, якія часам вельмі цяжка знайсці, можна без праблем паглядзець тут.

Babeleo books

Самыя папулярныя сусветныя творы на мове арыгіналу з аўдыяверсіяй і мастацкім перакладам. З дапамогай ўбудаваных інструментаў для працы са слоўнікамі можна з лёгкасцю вывучаць лексіку. Распрацоўшчыкі абяцаюць у хуткім часе запусціць і мабільныя прылады для iOS, Android і Windows phone.

books

***

Вучыцца чамусьці новаму заўсёды цікава, але часам складана. Гэта тычацца і вывучэння моў. Трэба проста паставіць мэту, выбраць цікавы фармат, які падыходзіць менавіта цябе, і проста пачаць!