• руская і беларуская

З 9 па 16 лістапада Human Constanta запрашае на Тыдзень асветніцкіх дзеянняў “Розныя-Роўныя”. У розных гарадах Беларусі праваабаронцы Human Constanta разам з партнёрскімі арганізацыямі правядуць шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, якія маюць на мэце папулярызацыю ідэй недыскрымінацыі, павагі і роўнасці.

У снежні, студзені і лютым 2018-19 пры падтрымцы агранізацыі “Next Stop – New Life” у некалькіх гарадах Беларусі пройдуць двухдзённыя трэнінгі па выкарыстанні анлайн-інструментаў грамадскімі актывістамі для вырашэння мясцовых праблем.

Беларускае прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (Deutscher Volkshochschul-Verband International) запрашае ў каманду офіс-менеджара/менеджарку.

Моладзь з інваліднасцю, іх бацькоў (іншых асоб да суправаджэння) і моладзь, неабыякавую да праблем людзей з інваліднасцю, запрашаюць да ўдзелу ў праекце “Teatri di carta”.

Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх аследаванняў пры БДУ запрашае на працу мэнаджара ці мэнаджарку. Умовы: поўны дзень, 40 гадзін на тыдзень. Пачатак працы – люты 2019 года.

26 студзеня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца варкшоп па самаарганізацыі груп і супольнасцей у сферы мастацтва «СТАТУС: РАЗАМ».

Аддзел адукацыйных праграм Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоханэса Раў запрашае ў сваю каманду PR-спецыяліста / ку.

16 лютага ў Магілёве пройдзе “Re: Kola” – крэатыўны марафон для людзей, якія жадаюць зрабіць свой горад лепш. Пачатак у 10.00. Мерапрыемства будзе доўжыцца суткі.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA пачынаюць новую серыю рэгіянальных прэс-клубаў. Першы з іх адбудзецца ў Віцебску 17 лютага.

Адукацыя.Інфо – гэта платформа, дзе мы збіраем навіны пра стыпендыі на вучобу ў бакалаўрыяце, універсітэтах і магістратуры для беларусаў за мяжой, замежныя мовы, тэсты і экзамены DaF, DSH, TOEFL, IELTS, бясплатныя анлайн-курсы, трэнінгі і моладзевыя праекты, практыку і стажыроўкі за мяжой, валанцёрства, летнікі. Сайт ствараюць і чытаюць студэнты, выпускнікі, спецыялісты і моладзь, для якой адукацыя, самаўдаскналенне і кар'ера – важныя складнікі поспеху.