Мой GFPS-семестр – пачатак шляху, па якiм я iду


Напэўна не памылюся, калi выкажу меркаванне, што кожны малады чалавек, якi дбае пра сваю вучобу, пра яе якасць, якi настроены працаваць на перспектыву, задумваецца аб тым, як зрабiць працэс навучання больш карысным, як падняць сваю канкурэнтаздольнасць. Тыя ж пытаннi паўстаюць i перад маладымi людзьмi, якiя акрамя вучобы актыўна займаюцца i грамадскай, сацыяльнай цi валанцёрскай дзейнасцю. Вырашыць такога кшталту праблемы можна па-рознаму. У свой час, калi такая праблема паўстала перада мною, я не прыдумляў новы ровар. Я знайшоў той, на якiм мне будзе зручна ехаць.

2

Зімовы семестр па GFPS (Нямеччына)

Пытанне мiжнароднага студэнцкага абмену лягло ў фундамент цалкам дабрачынна заснаванага ў 1984 годзе аб’яднання GFPS – Gemeinschaft für studentischen Austausch in Mittel- und Osteuropa e. V («Аб’яднанне студэнцкiх абменаў у краiнах Сярэдняй i Ўсходняй Эўропы»). Распачаўшы супрацоўнiцтва толькi памiж польскiмi i нямецкiмi унiверсiтэтамi, за 30 год iнтэнсiўнай працы дзейнасць аб’яднання пашырылася на Чэхiю і Беларусь.

Пра GFPS e.V я даведаўся з рассылкi Iнстытута нямецкiх даследаванняў пры БДУ. Доўга не раздумваючы, пачаў рыхтаваць заяўку. Два разы на год GFPS дае магчымасць у тым лiку i беларускiм студэнтам правесцi адзін семестр (летнi або зiмовы) у адным з абраных унiверсiтэтаў Германii.

Мне ў свой час пашанцавала правесцi зiмовы семестр 2013/14 ва Унiверсiтэце Цюбiнгена. Пры гэтым праграма GFPS-стыпендыi не абмежавана толькi вучобай у ВНУ. Цягам семестру вялiкая iнтэрнацыянальная GFPS-cям’я ладзiць некалькi сумесных мерапрыемстваў. Так, ужо праз палову месяца беларускiя стыпендыяты былi запрошаны ў Мюнхен на Урачыстую цырымонiю ўзнагароды заснавальнiка GFPS – спадара Георга Цыглера – прэмiяй за вялiкi ўнёсак у развiццё мiжнароднага гуманiтарнага супрацоўнiцтва, якой штогод адзначае выдатных дзеячоў на гэтым напрамку iншае буйное аб’яднанне – «Cusanuswerk e.V».

А напрыканцы кастрычнiка 2013 усе GFPS-стыпендыяты з’ехалiся на 3 днi ў Галле на Форум GFPS, каб блiжэй пазнаёмiцца адзiн з адным, абмеркаваць дэталi i зацвердзiць праграму сумеснай дзейнасцi на бягучы семестр.

Дарэчы, вялiкую долю ў праграме занялi мерапрыемствы, прысвечаныя юбiлейным датам – 100 год з пачатку I сусветнай вайны, 30 год дзейнасцi GFPS, 20 год сумеснай працы с чэшскiм крылом аб’яднання i 10 год дзейнасцi ў беларускiм накiрунку. Асобным пунктам праграмы былi адзначаны падрыхтоўка i абарона даследчых праектаў у пэўнай галiне (у залежнасцi ад спецыяльнацi студэнтаў) нямецка-беларускага (-польскага, -чэшскага) супрацоўнiцтва.

У снежнi 2013 года беларускiя стыпендыяты разам з прадстаўнікамі GFPS накiравалiся ў Гамбург, каб сумесна з кiраўнiцтвам куратара аб’яднання – «ZEIT-Stiftung» – абмеркаваць вынiкi 10-цiгадовага супрацоўнiцтва з беларускiмi студэнтамi, абазначыць праблемы ў гэтым накiрунку i зацвердзiць напрамкi будучага супрацоўнiцтва. II i апошнi (у зiмовым семестры 13/14) чатырохдзённы Форум GFPS адбыўся ў лютым у Берлiне. Сярод галоўных мерапрыемстваў значылiся ўрачысты вечар з нагоды 30-цiгоддзя дзейнасцi GFPS, экскурсii па Берлiну (у тым лiку i Райхстаг), наведванне музея ГДР. Пры гэтым цэлы дзень быў запланаваны пад адукацыйныя мерапрыемствы – групавыя даследаваннi, воркшопы. Дарэчы, я працаваў над тэмай «Геаэкалагiчныя аспекты палiтыкi «энэргетычнага павароту» у Германii i Беларусi».

Вынікі

Адказваючы сам сабе на пытанне «Чаму мяне навучыў мой GFPS-семестр ва Унiверсiтэце Цюбiнгена?», я прыходжу да высновы, што перад усiм трэба назваць пашырэнне светапогляду. Палiтычная, эканамiчная, сацыяльная, адукацыйная сiстэмы ў Германii i Беларусi вельмi розныя! Знаёмства з iншым вопытам, напрыклад, арганiзацыi вучэбнага працэсу, здачы залiкаў i экзаменаў, адносiнаў выкладчыкаў да студэнтаў (i наадварот) дае магчымасць зрабiць пэўныя змены ў падыходзе да навучальнага працэсу.

Мой GFPS-семестр яскрава паказаў мне маю перспектыву: якiя мэты (i якой вышынi) я павiнен перад сабой паставiць, якiм чынам іх ажыццяўляць, якая значнасць вынiкаў. Назiраючы за сацыяльнымi i грамадскiмi працэсамi ў сучаснай Германii, я яшчэ раз падкрэслiў, што прагрэс, рух наперад, якасць працы, дабрабыт могуць быць дасягнуты толькi тады, калi ў грамадстве за абавязковае прыняты безвыключнае захаванне правоў чалавека, безвыключная павага да сутнасцi чалавека, шырокi грамадскi дыялог, свабода слова, падтрымка прадпрымальнiцкай дзейнасцi, iнвестыцыi ў адукацыю, тэхналогii i iнавацыi. Мой GFPS-семестр – гэта пачатак таго шляху, па якiм я iду i буду iсцi.

Часам, калi паўстае праблема, не трэба прыдумляць новы ровар. Трэба знайсцi той, на якiм было б зручна ехаць…