Медыямайстэрня Belarus Media Hub
- 27.05.2021
- Анлайн-курсы
- Час чытання: 5 хвілін

Запрашаем на медыямайстэрню Belarus Media Hub, дзе журналісты і журналісткі будуць дзяліцца сваім досведам, а таксама дапамогуць вам зрабіць першыя прафесійныя крокі ў медыя.
Да ўдзелу запрашаюць:
- Беларусаў і беларусак, якія жывуць у Беларусі і за яе межамі
- Тых, кто цікавіцца журналістыкай, але не з’яўляюцца прафесіяналамі ў гэтай галіне
Разам з нямецкімі, беларускімі і ўкраінскімі трэнерамі і экспертамі ў галіне медыя вы даведаецеся аб асаблівасцях працы СМІ і сацсетак.
У навучанні прадугледжаны два этапы. Першы этап – гэта анлайн-воркшопы ў чэрвені-ліпені, другі – афлайн-сустрэча ва Львове ў верасні. Працоўная мова курса – руская.
Падрабязней аб праграмме можна прачытаць у далучаным файле:
Падаць заяўку на ўдзел у курсе можна праз гугл-форму.
Дэдлайн: 6 чэрвеня 2021
Какнтакт з арганізатарамі: mediahub@idem-institute.org
Праект рэалізуецца пры падтрымцы міністэрства замежных спраў Германіі.