На рандэву з Марцiнам Лютэрам або «Вiват, Еўракэмп-2016»

  • 19.08.2016
  • Блог
  • Здымкі аўтара

eurocamp1

Сфера адукацыi змяняецца сёння пад моцным уздзеяннем шматлiкiх фактараў.
Па-першае, кардынальныя зрухi абумоўлiваюць лiчбавая i iнфармацыйная рэвалюцыi. Па-другое, рэфармуюцца i унiфiкуюцца нацыяльныя сiстэмы адукацыi (Балонская сiстэма як вынiк, напрыклад). Па-трэцяе, пераглядаецца сама сутнасць адукацыi, яе сэнс, яе формы i метады. Усё большае пашырэнне атрымоўваюць iдэi бесперапыннай адукацыi, метад нефармальнай адукацыi i г.д.

Цягам апошняга года з сутнасцю гэтых зменаў, новых адукацыйных iдэй мне пашчасцiла пазнаёмiцца падчас медыятрэнiнгу ў Тракаi, Еўракэмпу ў Вiтэнбергу, крыху пазней я распачну свой наступны праект – Дабрачынны экалагiчны год у Нямеччыне. Свае iдэi, уражаннi, эмоцыi ад Еўракэмпу-2016 я паспрабую падсумаваць у дадзеным артыкуле.

Упершыню iдэя сабраць разам моладзь еўрапейскага кантыненту ўзнiкла 24 гады таму ў кiраўнiцтве замежнымi справамi федэральнай зямлi Саксонiя-Анхальт (ФРГ). Тады, у 1992 годзе ў невялiкi горад Шлэц прыехалi 63 удзельнiкi з 17 краiн. Разам з першай сустрэчай аформiлася i галоўная iдэя Еўракэмпу – праз мiжкультурны абмен спрыяць распаўсюду iнфармацыi аб розных краiнах Еӯропы, iх традыцыях i культуры; мацаваць сяброўскiя сувязi памiж краiнамi i разам з гэтым будаваць мiр у агульнаеўрапейскім доме.

Пагадзiцеся, што актуальнасць мэты Еўракэмпу з часам не толькi не аслабела, а, верагодна, яшчэ больш абвастрылася. З гадамi колькасць удзельнiкаў сустрэчы нязначна вагалася, колькасць краiн, якiя яны прадстаўляюць, падрасла да 30 (плюс/мiнус).

У гэтым годзе еўракэмпераў вiтаў старажытны i слаўны Вiттэнберг. У афiцыйнай назве горада прысутнiчае прыстаўка “Лютэранскi горад, альбо Горад Лютэра». Уся справа ў тым, што амаль 500 гадоў таму менавiта тут «нарадзiлiся», а пазней распаўсюдзiлiся на ўсю Еўропу iдэi Pэфармацыi. I сам Марцiн Лютэр жыў i працаваў тут, у Вiттэнбергу. Гэтыя факты i сёння надаюць атмасферы горада асаблiвы смак.

Наша трохтыднёвая сустрэча, не, маленькае “агульнаеўрапейскае” жыццё, праходзiла пад дэвiзам «Europäische Vielfalt – Chance für ein vereintes Europa der Jugend» («Еўрапейская разнастайнасць – шанцы аб’яднанай Еўропы моладзi»).

eurocamp2

Праграма Еўракэмпу-2016 уключала працоўны, адукацыйны, iнтэркультурны, спартыўны, краязнаўчы i iнш. праекты i была распачата ужо ў першы дзень. “Прызентацыя краiн i нацыянальныя кафэ», «Культурная ноч», «Тэатральная ноч», «Свята спаткання», «Рэфармацыйная гульня ў горадзе”, “Рэсурсная гульня” i шмат iншых мерапрыемстваў былi падрыхтаваныя i праведзеныя цягам 3-ох тыдняў. Моладзь з усёй Еўропы даведалася, якiмi iмёнамi ганарыцца кожны беларус, як святкуецца Купалле i якiя песнi спяваюць у чароўную святочную ноч, якiя прысмакi гатуюцца ў Беларусi, каб толькi прывесцi некалькi прыкладаў.

Асабiста мне найбольш спадабалicя «Тэатральная ноч» i «Усеагульная еўрапейская патрыйная канферэнцыя”. За некалькi дзён да тэатральнай iмпрэзы розныя групы хлапцоӯ i дзяўчат атрымалi заданне паразважаць, цi патрэбна Рэфармацыя сёння ў пэўных сферах грамадскага жыцця (медыя, спажыванне, бiяпрадукты i г.д.). Мы самi рыхтавалi сцэнар нашай iмпрэзы, касцюмы i рэквiзiты. Я, дарэчы, выступаў у ролi фэйсбука. Усё атрымалася вельмi эмацыйна i прыгожа, сапраўднае свята крэатыву!

eurocamp4

Для палiтычнай партыйнай канферэнцыi ўсе еўракэмпаўцы былi аб’яднаныя ў групы – партыi, якiя павiнны былi абмеркаваць 4 пытаннi: магчымасць увядзення агульнаеўрапейскага выпускнога экзамена ў школе, перспектывы агульнаеўрапейскага тэлебачання, пытанне бiяаграiндустрыi, а таксама магчымая будучая форма iснавання Еўрапейскага Звязу. Цягам цэлага дня спачатку ўнутры партый, а потым на агульнай канферэнцыi мы абмяркоӯвалi гэтыя пытаннi i ў канцы прыйшлi да агульнай высновы. Гэта вам не жарты! Нават рэгiянальнае тэлебачынне Саксонii-Анхальт зацiкавiлася гульнёй i зняла пра гэта спецыяльны рэпартаж.

Якiя высновы я зрабiў для сябе падчас удзелу ў Еўракэмпе-2016? Чаму б я раiў астатнiм паўдзельнiчаць у гэтым праекце?

Я пачынаў артукул з разважання пра адукацыю. Дык вось Еўракэмп – гэта вялiкi аб’ём новых ведаў, важкая порцыя новага вопыту, яскравы прыклад нефармальнай адукацыi. Я паспрабаваў жыць у абсалютна iнтэрнацыяльным асяроддзi, папрактыкаваў не толькi нямецкую мову, але i ангельскую, вывучыў некалькi словаў па-славацку, па-iтальянску, на грэцкай мове. Мы вучылiся разумець адзiн аднаго, разам працуючы, вандруючы, адпачываючы, спяваючы, танцуючы. Кожны быў прыняты такiм, якiм ён ёсць, мог паказаць усё, на што здольны. Еўракэмп – гэта вельмi важная школа сталення, развiцця i пашырэння светапогляду, самарэфлексii. I, як след маяго захаплення Еўракэмпам-2016, мне ўжо цяжка падзяляць займеннiкi – дзе «я», а «мы», еўракэмпаўцы.

З пытаннямі і прапановамі можна пісаць мне на скрыню: igorbyigor@gmail.com

Больш інфармацыі пра Еўракэмп – на сайце праекта.