Нацыянальная стыпендыйная праграма


У 2005 годзе Нацыянальная Стыпендыяльная Праграма для падтрымкі мабільнасці студэнтаў універсітэтаў, аспірантаў, выкладчыкаў ВНУ, навукоўцаў і творцаў была створана пад апекай Урада Славацкай Рэспублікі. Праграма фінансуецца Міністэрствам адукацыі, навукі, даследаванняў і спорту Славацкай Рэспублікі.

slovakei

Патрабаванні да аплікантаў

Наступныя асобы з’яўляюцца магчымымі прэтэндэнтамі на стыпендыю ў рамках NSP:

  1. Студэнты, якія з’яўляюцца студэнтамі ВНУ за мяжой і будуць вучыцца на магістарскай ступені (або будуць вучыцца на 7 семестры) і якія прынятыя на вучобу ў дзяржаўных ці прыватных установах адукацыі Славацкай Рэспублікі. Працягласць стыпендыяльнага знаходжання: 1 – 2 семестра (г.зн. 4 – 5 ці 9 – 10 месяцаў) або 1 – 3 трыместраў, калі навучальны год падзяляецца на трыместры (г.зн. 3 – 4 ці 6 – 7 ці 9 – 10 месяцаў).
  2. Аспіранты, чыя вышэйшая адукацыя альбо падрыхтоўка даследавання праводзяцца за мяжой і хто прыняты дзяржаўным або прыватным універсітэтам, або навукова-даследчай арганізацыяй, якія маюць права на правядзенне PhD даследаванняў. Працягласць стыпендыяльнага знаходжання: 1 – 12 месяцаў.
  3. Выкладчыкі замежных ВНУ, даследчыкі або творцы, якія запрошаныя славацкай арганізацыяй з сапраўдным сертыфікатам кампетэнтнасці для правядзення даследаванняў і распрацовак і якая не з’яўляецца бізнэс-структурай. Працягласць стыпендыяльнага знаходжання: 1 – 12 месяцаў

Нацыянальная стыпендыяльная праграма не падтрымлівае:

  1. Студэнтаў і аспірантаў, якія ўжо распачалі навучання на магістарскіх і доктарскіх праграмах у Славакіі, а таксама тых, хто навучаеецца на поўных праграмах у Славакіі і хацелі б выкарыстаць гэтую стыпендыю для фінансавання.
  2. Замежных выкладчыкаў, даследчыкаў і творцаў, якія працуюць у установах вышэйшай адукацыі Славацкай Рэспублікі поўны працоўны дзень.
  3. Грамадзяне Славацкай Рэспублікі, якія вучацца або працуюць за мяжой.
  4. Замежнікі, прынятыя на навучанне ў Славакіі ў рамках якой-небудзь іншай стыпендыяльнай праграмы (напрыклад, Міжнародны Вышаградскай фонд, Erasmus +, CEEPUS, двухбаковыя пагадненні і г.д.).

Стыпендыя пакрывае выдаткі на пражыванне стыпендыятаў (жытло, харчаванне і г.д.) Стыпендыяты мусяць самі вырашаць пытанні, звязаныя з прыездам у Славакію, візай; мусяць самі кантактаваць з універсітэтам. Стыпендыя не пакрывае транспартныя выдаткі, звязаныя з прыбыццём і вяртаннем на Радзіму.

Узроўні стыпендый:

  • Студэнт (2гі ўзровень вышэйшай адукацыі): 350 €
  • аспірант: 580 €
  • выкладчык універсітэта / навуковы супрацоўнік / артыст без кандыдацкай ступені (ці эквівалент) з вопытам працы універсітэцкага выкладчыка менш за 4 гады / даследчык: 580 €
  • выкладчык універсітэта / навуковы супрацоўнік / творца з доктарскай ступенню (ці яго эквівалентам) і менш за 10 гадоў вопыту працы ў якасці універсітэцкага выкладчыка / даследчыка: 850 €
  • выкладчык з доктарскай ступенню (ці яго эквівалент) і больш за 10 гадоў вопыту працы ў якасці універсітэцкага выкладчыка / даследчыка / выканаўцы: 1000 €

Каб вызначыць штомесячную суму стыпендый, анкеты трэба дасылаць да дэдлайну.

Дактарантура лічыцца за вопыт працы.

Прыём заявак

30 красавіка ў 16:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе – дэдлайн на наступны навучальны год.

31 кастрычніка ў 16:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе – дэдлайн на наступны семестр.

Неабходныя дакументы:

  • Жыццярыс;
  • Суправаджальны ліст (матывацыйны ліст);
  • Падрабязная праграма даследавання;
  • Пацверджанне, што заяўнік з’яўляецца студэнтам ВНУ;
  • Запрашальны ліст з навучальнай установы Славакіі.

Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней чым 8 тыдняў пасля дэдлайну.

Падрабязная інфармацы на старонцы.