10 крокаў да якаснай журналістыкі: школа ад БАЖ

Беларуская асацыяцыя журналістаў разам з Міжнароднай федэрацыяй журналістаў працягвае набор у школу для пачынаючых журналістак і журналістаў.

Калі: 15 студзеня 2018 – 27 студзеня 2019 (10 сесій па 2,5 дні: пятніца, субота, нядзеля).
Дзе: Мінск.

Школа журналістыкі арыентавана на набыццё практычных навыкаў, неабходных для працы ў мэдыя. Курс прадугледжвае практычныя заданні, персанальныя кансультацыі, удзел у мэдыйных праектах.

Заняткі будуць праводзіць вядучыя беларускія журналісты-практыкі.

Дэдлайн падачы заяўкі – 8 верасня 2018. Анкеты трэба дасылаць на garadzenka@gmail.com.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.