10 займальна-пазнавальных дзён на беразе возера
- 06.06.2016
- Іншае

- моладзь ад 18 да 35 гадоў
- Беларусь
- 6-16 жніўня 2016
- беларуская, руская
- 25.07.2016
- rrby.org
Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае маладых людзей ад 18 да 35 гадоў (у тым ліку і тых, хто мае фізічныя абмежаванні) прабавіць 10 займальных і пазнавальных дзён у летнім інтэграцыйным намётавым летніку “Круглае возера-2016”.
Летнік “Круглае возера” пройдзе 6-16 жніўня 2016 года на беразе возера недалёка ад г. п. Плешчаніцы.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары летніка забяспечваюць даезд удзельнікаў з Мінску да месца правядзення мерапрыемства, а таксама харчаванне і пражыванне.
Каб паўдзельнічаць у летніку, неабходна даслаць анкету-заяўку на е-адрас summercamp.ko@gmail.com .
Дэдлайн – 25 ліпеня 2016 г.
З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца па тэлефоне +375 29 5556838.
Падрабязную інфармацыю пра летнік глядзіце па спасылцы.