Крэатыўныя інструменты для камунікацыі: трэнінг у Вугоршчыне

Недзяржаўная арганізацыя “Egyesek Youth Association” (Вугоршчына) запрашае на трэнінг “The Difference Between – Creative Tools for Communcation and Connection”.

Калі: 17-23 ліпеня 2017 года.
Дзе: Hollókő, Вугоршчына.

На працягу 7 дзён удзельнікі будуць рэфлексаваць над сабой і сваім стылем камунікацыі, вучыцца новым практыкам, а таксама атрымаюць прастору для таго, каб даведацца адказы на наступныя пытанні:

  • што ёсць мой камунікацыны стыль?
  • як ён абмяжоўвае ці дапамагае мне ў інтэракцыі?
  • якія інструменты могуць дапамагчы мне?
  • якая сувязь існуе паміж маім эмацыйным станам і маім целам?
  • як можна выкарыстоўваць гэта для ўласнай выгоды?
  • як падвысіць маю гнуткасць, крэатыўнасць?
  • як развіваць напоўненую сэнсам кааперацыю ў міжнародным кантэксце?

Трэнінг будзе вельмі інтэнсіўным – ад 8 да 10 гадзін штодзённай працы і рэфлексіі.

У выніку ўдзельнікі:

  • атрымаюць больш разгорнутае ўяўленне пра свой камунікацыйны стыль;
  • даведаюцца пра большую колькасць магчымасцей для падтрымання камунікацыі;
  • палепшаць свае здольнасці да стварэння сувязей з іншымі людзьмі і ўсталявання плённай кааперацыі;
  • змогуць развіць больш пераканальны і эфектыўны камунікацыйны стыль;
  • аптымізуюць выкарыстанне свайго цела як інструмента для стварэння эмацыйнага ўплыву на іншых;
  • падвысяць свой эмацыйны інтэлект і шмат іншага.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, трэнеры, моладзевыя лідары, EVS-ментары, адукатары, выкладчыкі.

Працоўная мова – ангельская (для эфектыўнай працы хопіць сярэдняга ўзроўню).

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары цалкам забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Цнёсак за ўдзел складае 400 еўра для тых, хто працуе, і 350 – для студэнтаў.

Больш падрабязнасцей можна знайсці тут.

Дэдлайн – 3 чэрвеня 2017 года.