«12 раз’юшаных мужчын» у Слуцку

Выдатная навіна для жыхароў і гасцей Слуцка: Валантэрская Служба “Вясны” запрашае на кінапрагляд! Праваабаронцы прапануць паглядзець фільм «12 раз’юшаных мужчын». Легендарная стужка, якая падымае праблему каштоўнасці чалавечага жыцця ў канцэпцыі практыкі смяротнага пакарання як феномена ў сучасным свеце. Дарэчы, у 2007 годзе гэты фільм быў унесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў ЗША.

У сустрэчы прыме ўдзел эксперт па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі і ганаровы праваабаронца ПЦ “ВяснаАндрэй Палуда.

Мерапрыемства будзе ўяўляць сабой ня толькі прагляд фільма на вострую сацыяльную тэму, але і жывую дыскусію. Па традыцыі, наведвальнікаў кінапрагляду запрашаюць на гарбату з прысмакамi.

Дзе: Слуцк, кафэ “Калізей”.
Калі: 22 чэрвеня а 18:00.

Сустрэча ў ВКонтакте. Сустрэча ў facebook.

Уваход вольны!