Серыя трэнінгаў для жанчынаў

Міжнародны рэспубліканскі інстытут IRI пачынае серыю трэнінгаў, на якую запрашаюцца актыўныя жанчыны як з палітычных партый, так і з сектару НДА, для ўдзелу ў чатырох 3-дзённых сесіях.

Калі: 28-30 сакавіка / другі тыдзень траўня / канец чэрвеня / канец ліпеня 2018 года.
Дзе: Вільня, Літва.

Арганізатары просяць накіроўваць ім матывацыйныя лісты і падаваць заяўку на курс, які, як яны спадзяюцца, адкрые новыя магчымасці і дасць карысныя кантакты.

Мэта трэнінгу – асвета маладых жанчын у галіне палітычных працэсаў, а таксама пашырэнне іх правоў і магчымасцей. Серыя вучэбных заняткаў будзе закранаць тэмы палітычнай філасофіі, тэорыі і ідэалогіі, эканамічныя пытанні, якія закранаюць беларускіх жанчын.

IRI – гэта некамерцыйная арганізацыя, якая працуе над прасоўваннем дэмакратыі. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Вашынгтоне. IRI Belarus месціцца ў Вільні.

Свае лісты з апісаннем матывацыяі неабходна накіроўваць на е-адрас s.gatalskaya@gmail.com (Святлане Гатальскай) да 2 сакавіка.