15 шанцаў на аспірантуру ў Сардыніі

Дзяржаўны ўніверсітэт Кальяры (Італія) прапануе 15 трохгадовых грантаў на навучанне ў аспірантуры па розных спецыяльнасцях.

Спіс магчымых аспірантур прадстаўлены тут.

Памер гранта: € 40 915,41 (€ 13 638,47 штогод).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • скончаная вышэйшая адукацыя за мяжой Італіі ці студэнты, якія скончаць універсітэт да 31.10.2016;
  • добрае валоданне ангельскай ці італьянскай мовамі.

Кандыдатам трэба будзе прайсці Skype-інтэрв’ю на ангельскай ці італьянскай мове.

Неабходныя дакументы:

  • дыплом і транскрыпт адзнак, арыгінал і натарыяльна завераны пераклад (ангельская ці італьянская мова);
  • падпісанае CV, пажадана ў еўрапейскім фармаце (ангельская ці італьянская мова);
  • рэкамендацыйны ліст (1-3, на ангельскай ці італьянскай мове), на фірмовым бланку ўніверсітэта, падпісаны выкладчыкам ці экспертам у галіне PhD-даследавання;
  • дадатковыя кваліфікацыі, сертыфікаты, публікацыі (да 5, на ангельскай ці італьянскай мове), а таксама працоўны вопыт;
  • запоўненая форма-запытанне на Skype-інтэрв’ю;
  • каляровы скан пашпарта (фотаздымак павінен быць у добрай якасці).

Кандыдатам трэба запампаваць дакументы праз анлайн-платформу (пажадана ў pdf, не больш за 1MB). Дэдлайн падачы заяўкі – 26 жніўня 2016 года. Падача дакументаў каштуе € 22,35, якія трэба заплаціць да 27 жніўня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.