16 шанцаў на аспірантуру ў Сардыніі

Універсітэт Кальяры (Італія) прапануе 16 трохгадовых грантаў на навучанне ў аспірантуры па розных спецыяльнасцях.

Спіс магчымых праграм аспірантуры ёсць тут.

Памер гранта: € 46 029 (€ 15 343 штогод).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • скончаная вышэйшая адукацыя за межамі Італіі ці студэнты, якія скончаць універсітэт да 31.10.2018;
  • добрае валоданне ангельскай ці італьянскай мовамі.

Кандыдатам трэба будзе прайсці Skype-інтэрв’ю / вусны іспыт на ангельскай ці італьянскай мове.

Неабходныя дакументы:

  • дыплом і транскрыпт адзнак, арыгінал і натарыяльна завераны пераклад (ангельская ці італьянская мова);
  • падпісанае CV, пажадана ў еўрапейскім фармаце (ангельская ці італьянская мова);
  • рэкамендацыйны ліст (1-3, на ангельскай ці італьянскай мове), на фірмовым бланку ўніверсітэта, падпісаны выкладчыкам ці экспертам у галіне PhD-даследавання;
  • дадатковыя кваліфікацыі, сертыфікаты, публікацыі (да 5, на ангельскай ці італьянскай мове), а таксама працоўны вопыт;
  • запоўненая форма-запытанне на Skype-інтэрв’ю;
  • каляровы скан пашпарта (фотаздымак павінен быць у добрай якасці).

Кандыдатам трэба запампаваць дакументы праз анлайн-платформу (пажадана ў pdf, не больш за 1MB). Дэдлайн падачы заяўкі – 27 жніўня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.