36 гадзін плённай працы актывістаў і журналістаў

IdeaLab запрашае зацікаўленых актывістаў і журналістаў, гатовых да сумеснай плённай працы.

Калі: 12-13 траўня 2018 года.
Дзе: Мінск, Беларусь.

IdeaLab – гэта 36 гадзін сумеснай працы журналістаў і актывістаў НДА над стварэннем крэатыўнай медыйнай кампаніі, якая дапамагае сацыяльным праектам стаць прыкметнымі і ўплываць на пазітыўныя змены ў грамадстве.

Ад актывістаў і актывістак чакаюць выразнай ідэі канкрэтнага праекту, які мае патрэбу ў прасоўванні ў медыях.Яны мусяць разумець мэту праекту, ведаць мэтавую групу і валодаць ведамі пра тую праблему, якую плануюць вырашаць.

Падрабязнасці можна пачытаць тут.

Дэдлайн – 29 красавіка 2018 года.