4-тыднёвая праграма ў ЗША для моладзі

Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме Benjamin Franklin Transatlantic Fellows Summer Institute 2019.

Калі: чэрвень-ліпень 2019 года (4 тыдні).
Дзе: Уінстан-Сэйлем, Паўночная Караліна.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў, якія добра валодаюць ангельскай мовай і мараць больш даведацца пра ЗША, а таксама пазнаёміцца з амбітнымі маладымі людзьмі з усёй Еўропы.

Летні інстытут збярэ 45 маладых людзей з абодвух бакоў Атлантычнага акіяну.

Мэта праграмы – развіць трансатлантычнае супрацоўніцтва, садзейнічаць узаемаадносінам паміж амерыканскай і еўрапейскай моладдзю з розных этнічных, рэлігійных, нацыянальных групаў, пазнаёміцца з моладзевымі лідарамі, якія падзеляцца сваімі ведамі і навыкамі.

Удзельнікі даведаюцца больш пра валанцёрства, вырашэнне праблемаў і канфліктаў, моладзевае лідарства, цім-білдзінг, набудуць камунікацыйныя навыкі, крытычнае мысленне, талерантнасць і цярпімасць.  Яны будуць удзельнічаць у розных актыўнасцях: трэнінгах, варкшопах, навучальных турах, культурных мерапрыемствах.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • дата нараджэння – паміж 22 чэрвеня 2000 года і 22 чэрвеня 2003 года;
  • добра валодаць ангельскай мовай;
  • дэманстраваць моцны лідарскі патэнцыял і цікавасць да трансатлантычных стасункаў і дыпламатыі;
  • паказваць зацікаўленасць у знаёмстве з ЗША;
  • мець высокія дасягненні з вучобе (адзнакі, узнагароды, рэкамендацыі настаўнікаў);
  • мець маленькі альбо наогул не мець досведу, звязанага з вучобай ці падарожжамі ў ЗША;
  • быць адказным, незалежным, самастойным, адкрытым, цярпімым і думаючым;
  • быць гатовым да жыцця на тэрыторыі кампусу ўніверсітэту, жыць разам з іншымі ўдзельнікі мульцінацыянальнай каманды.

Спампаваць заяўку можна па спасылцы. Пасля яе запаўнення неабходна даслаць яе на е-адрас  belarusprogram@state.gov, пазначыўшы тэмай ліста “BFTF”.

Дэдлайн – 31 студзеня 2019 года (23:59).