5 месяцаў стажыроўкі ў Еўрапейскай камісіі!
- 22.01.2019
- Стажыроўкі
- выпускнікі і маладыя спецыялісты
- Брусэль
- 1 кастрычніка 2019 года - 29 студзеня 2020 года
- ангельская і іншыя
- 04.02.2019
- ec.europa.eu
Еўрапейская камісія штогод ладзіць 2 пяцімесячныя аплачаныя стажыроўкі для 1300 удзельнікаў. З 10 студзеня распачаты набор на восеньскую стажыроўку. Тэрмін: з 1 кастрычніка 2019 г. па 29 студзеня 2020 г.
Стажоры/кі працуюць у розных аддзелах Еўрапейскай камісіі, пераважна ў Брусэлі. На некаторых пазіцыях стажоры працуюць у Люксембургу і іншых рэгіёнах Еўразвязу.
Што ўяўляе сабой праца стажора/кі?
- Наведванне арганізацыйных сустрэч, рабочых груп, форумаў, грамадскіх public hearings
- Вядзенне даследаванняў і складанне дакументацыі, справаздача, кансультацыі, answering queries
- Вядзенне праектаў.
Што чакаюць ад стажора/кі?
- Цікавасць да пытанняў еўрапейскай палітыкі;
- Зацікаўленасць методыкай працы камісіі;
- Жаданне працаваць у мультыкультурным асяроддзі;
- Актыўная пазіцыя.
Патрабаванні да кандыдатаў/к:
- Мець мінімум ступень бакалаўра або эквівалентную;
- Мець выдатныя веды (узровень C) мінімум адной з працоўных моў (ангельская, французская і нямецкая);
- Не мець досведу працу ў іншых структурах ЕС.
Як падацца:
Зарэгістравацца тут, запоўніць і даслаць заяўку. Калі ласка, не адкладайце складанне заяўкі на апошні момант!
Больш інфармацыі пра стажыроўку Еўрапейскай камісіі – тут.
Глядзіце таксама: