5-месячная праграма па сацыяльным прадпрымальніцтве ў Стакгольме

Праграма GATHER Fellowship шукае амбітных кандыдатаў з інавацыйымі ідэямі ў галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Калі: студень-травень 2017 года.
Дзе: Стакгольм, Швецыя.

GATHER Fellowship – гэта інвестыцыі ў практычны ідэалізм. Праграма была заснаваная з разуменнем таго, што цяжкія праблемы неабходна вырашаць з розных бакоў. Праграма накіравана на падтрымку сацыяльных прадпрымальнікаў, таму што арганізатары вераць, што інавацыйныя і ўстойлівыя рашэнні – абавязковая ўмова стварэння шматгадовых пераменаў.

У гэтым годзе праграма распрацавана вакол праблемы “Як мы выходзім за межы павярхоўнай разнастайнасці і выкарыстоўваем нашы адрозненні з мэтай пабудовы квітнеючых, справядлівых таварыстваў за лініяй канфлікту?”

Арганізатары жадаюць рабіць унёскі ў працу і ідэі выпускнікоў праграмы і іншых лідараў, якія увасаблялі перамены на Блізкім Усходзе, у Паўднёвай Афрыцы, Еўропе і ЗША. Кожны ўдзельнік праграмы атрымае індывідуальную падтрымку, неабходную для прасоўвання працы, інструменты для ўдасканалення прафесійных навыкаў, доступ да фінансаў, неабходных для пашырэння ўплыву.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • у праграме могуць браць удзел дасведчаныя кандыдаты, якія маюць інавацыйныя ідэі, прадстаўнікі розных сектараў і абласцей;
  • прафесіяналізм – асабісты вопыт, практычнае знаёмства з праблемамі, інструментамі і жаданне дасягаць пастаўленых мэтаў і ўплыву;
  • лідарства і камандная праца – здольнасць прадстаўляць новыя ідэі, уплываць на іншых і працаваць у камандзе для дасягнення максімальнага выніку;
  • выразныя мэты – дакладнае вызначэнне праблемы і выразны план яе вырашэння;
  • адказнасць – поўнае і актыўны ўдзел ва ўсіх элементах праграмы.

Сацыяльныя прадпрымальнікі:

  1. наяўнасць канцэпцыі – неабходна развіваць сацыяльнае прадпрыемства або кіраваць сацыяльным прадпрыемствам.
  2. прадпрыемства павінна мець распрацаваны прататып або іншы доказ наяўнасці ідэі і патэнцыялу ствараць перамены ў грамадстве;
  3. фінансавая ўстойлівасць – выразная і ўстойлівая фінансавая мадэль прадпрыемства – існуючая ці лёгка рэалізуемая.

Фактары сацыяльнага ўплыву:

  • кампанія – у вас пазіцыя ўплыву і развіцця грамадскай кампаніі, якая прыцягне іншых да вырашэння праблемы праграмы GATHER Fellowship;
  • мегафон – доступ да эфектыўнай грамадскай платформы, праз якую можна накіраваць паведамленне людзям, якія могуць аб’яднацца і ўзмацніць ваш уплыў.

Заяўка на ўдзел у праграме падаецца анлайн.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплочваюць усе выдаткі ўдзельнікаў праграмы.

Дэдлайн – 15 лістапада 2017 года.

Паводле by.odb-office.eu